1 Здарэньне, каторае відзеў Ісая Амасёнак узглядам Юдэі а Ерузаліму.
2 І станецца апошніх дзён: будзе ўстаноўлена гара дому СПАДАРОВАГА на чале гораў, і падыймецца над узгоркі, і пацякуць да яе ўсі народы.
3 І пойдуць шмат якія люды, і скажуць: «Хадзіце і ўзыйдзіма на гару СПАДАРОВУ, да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас дарогаў Сваіх, і мы пойдзем дарогамі Ягонымі»; бо із Сыёну выйдзе права і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму.
4 І будзе судзіць меж народаў і згане шмат якія люды; і перакуюць мячы свае на нарогі, і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча, і наперад ня будуць вучыцца ваяваць.
5 Доме Якаваў! Прыйдзіце й пайдзіма ў сьвятліні СПАДАРОВАЙ!
6 Але, Ты пакінуў люд Свой, дом Якаваў; бо яны шмат перанялі з усходу, і варажбіты, як Пілішчане, і даюць рукі дзяцём чужаземцаў.
7 І напоўнілася зямля ягоная срэбрам а золатам, і няма канца скарбам ягоным; і напоўнілася зямля ягоная коньмі, і няма канца цялежкам ягоным;
8 І напоўнілася зямля ягоная балванамі; вырабу рук сваіх яны кланяюцца, таму, што зрабілі палцы іхныя.
9 І загбаўся чалавек, і паніжыўся мужчына; і не даруй ім.
10 Ідзі на скалу й схавайся ў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага.
11 Гордыя вочы чалавека будуць паніжаны, і высакосьць людзёў будзе паніжана, і будзе ўзьвялічаны СПАДАР адзін таго дня;
12 Бо дзень СПАДАРА войскаў на кажнага гордага а высокага а на кажнага павышанага, і ён будзе паніжаны,
13 І на ўсі кедры лібанскія, высокія а вывышаныя, і на ўсі дубы вашанскія,
14 І на ўсі высокія горы, і на ўсі ўзвышаныя ўзгоркі,
15 І на кажную высокую вежу, і на кажную ўмацаваную сьцяну,
16 І на ўсі караблі таршыскія, і на ўсі іх жаданыя мастацтвы.
17 І будзе паніжана гордасьць людзіны, і пыхатасьць людзёў спадзець, і будзе ўзьвялічаны СПАДАР адзін таго дня.
18 І балваны чыста шчэзнуць.
19 І пойдуць яны да пячораў скалаў а раськепінаў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, каб затрэсьці зямлю.
20 Таго дня кіне чалавек кратом а кажаном свае срэбныя балваны, што зрабіў сабе кланяцца,
21 Каб увыйсьці ў вадтуліны скал а ў раськепіны скал ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, затрэсьці зямлю.
22 Адкасьніцеся ад людзіны, каторае дых у ноздрах ейных, бо за каго яна мае быць уважана?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.