1 Цяжар узглядам Бабілёну, што відзеў Ісая Амасёнак.
2 На гары высокай падыміце харугаў; пусьціце голас да іх; кіўніце рукою, і прыйдуць у брамы дабрародных.
3 Я расказаў пасьвячаным Сваім, Я таксама гукаў дужых Сваіх да гневу Свайго, тых, што цешацца з узвышаньня Майго.
4 Шум множасьці на горах, падобна, як вялікага люду; галасьлівы шум каралеўства зьбертых народаў. СПАДАР войскаў робе перагляд баявога войска.
5 Прыходзяць із далёкага краю, ад канца нябёсаў, СПАДАР і зброя абурэньня Ягонага, зьнішчыць усю зямлю.
6 Галасіце, бо блізкі дзень СПАДАРОЎ, прыйдзе, як зьнішчэньне ад Усемагучага.
7 Затым усі рукі скволеюць, і сэрца кажнае людзіны замлее.
8 Яны жахаюцца; сударгі а болі схопяць іх; яны чуюць болі, як жонка родзячы; із зуменьням глядзяць адзін на аднаго; як выгляд поламя віды іхныя.
9 Вось, прыходзе дзень СПАДАРОЎ, неміласьціўны а гнеўны, з палкім гневам, каб абярнуць зямлю ў пустыню і грэшнікаў ейных выгубіць ізь яе;
10 Бо нябёсныя зоры а сузор’і не дадуць свае сьвятліні; сонца пацямнела ўсходам сваім, і месяц ня будзе зьзяць сьвятлінёю сваёй.
11 І Я пакараю сьвет за ліха і нягодных за бяспраўе іхнае; зраблю, каб перастала пыхатасьць гордых і вяльмуваньне гвалтоўнікаў паніжу;
12 Я ацаную людзіну даражэй за чыстае золата, чалавека за золата Офірскае.
13 І затым Я захістаю нябёсы, і зямля затрасецца на сваім месцу ў вабурэньню СПАДАРА войскаў, у дзень палкага гневу Ягонага.
14 І будзе, як алень, за каторым гоняцца, і як авечкі, безь зьбіраючага, кажны паверне да люду свайго, і ўцячэць кажны да краю свайго;
15 Кажны знойдзены будзе прабіты, і кажны, што прылучыцца да іх, падзець ад мяча;
16 І дзецяняты іхныя будуць разьбіты перад ачыма іхнымі; дамы іхныя будуць аглабаны, і жонкі іхныя будуць паганбены.
17 Вось, Я падыйму на іх Мідзян, што ня важаць срэбра й ня любуюць золата.
18 І лукі іхныя зломяць дзяцюкоў, і ня зьмілуюцца над плодам жывата; вока іхнае не пажалее дзяцей.
19 І Бабілён, слава каралеўстваў, харашыня вялічча Хальдэяў, станецца як разбураныя Богам Содома а Ґомора.
20 Ён ніколі ня будзе населены, і ня будуць у ім жыць ад пакаленьня аж да пакаленьня. Арабаве не пастановяць там буданоў сваіх, і пастухі ня будуць ляжаць там;
21 І будуць ляжаць там дзікія зьвяры, і напоўняцца дамы іхныя пугачамі, і будуць жыць там стравусы, і касматыя скакаць там будуць,
22 І шакалы будуць выць там у багатых дамох, і смокі ў прыемных палацах. І блізкі час прыходу ягонага, і дні ягоныя не працягнуцца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.