1 Вось, кароль будзе караляваць справядліва, і князі будуць радзіць у судзе.
2 І будзе муж як схоў ад ветру і як ўцёк ад буры, як цур’і водаў у сьцепе, як сьцень ад вялікае скалы на стамаванай зямлі.
3 Вочы відучых ня будуць зачынены, і вушы чуючых будуць уважлівыя;
4 І сэрца быстрых уцяме веду, і язык загіклівых будзе гукаць лёгка а выразьліва.
5 Ня будуць зваць дурня дабрародным ані жмінду ня будуць уважаць за шчодрага;
6 Бо дурны гукае дурноту, і сэрца ягонае чыне бяспраўе, каб рабіць двудушша і казаць СПАДАРУ абмыльнае, морачы голадам душу галоднага і адыймаючы піцьцё ад усьмяглага.
7 У скупіндзі й снадзі благія; ён выдумляе нягодныя выдумкі, згубіць ўбогіх манлівымі словамі, нават калі патрабуючы добра кажа;
8 Але дабрародны задумляе дабрароднае і за дабрароднае паўстаець.
9 Устаньце, бязрупатлівыя жанкі, слухайце ж голас мой; даверлівыя дачкі, слухайце словы мае.
10 Дні а гады будзеце дрыжэць вы, даверлівыя; бо жніво будзе зьнішчана, і ня будзе зьбіраньня пладоў.
11 Здрыгайцеся, бязрупатлівыя, дрыжыце даверлівыя, разьдзеньцеся, агаліце сябе й паперажыце сьцёгны.
12 Будуць біцца ў грудзі праз прыемныя полі, праз плодныя вінішчы.
13 Цернь а бадзючае кустоўе будуць расьці на зямлі люду Майго; але, на ўсіх дамох пацехі вясёлага места;
14 Бо палацы будуць пакінены, груд места будзе кінены, сьцены а вартавыя вежы стануць пячорамі на векі, і радасьцяй дзікіх аслоў, і пасьцьбішчам стадам,
15 Пакуль ня выльлецца на нас Дух з вышы, і ня будзе пустыня садам, і сад ня будуць мець за лес.
16 І тады будзе жыць на пустыні суд, і справядлівасьць застанецца ў садзе.
17 І супакой будзе творам справядлівасьці, і справаю справядлівасьці будзе цішыня а пэўнасьць на векі.
18 І люд Мой будзе жыць у гасподзе супакойнай, на сялібе бясьпечнай, у супакойных зацішках.
19 І будзе йсьці град на схон лесу, і места спусьціцца на нізкое месца.
20 Шчасьлівыя вы, што сееце ўсюдых ля водаў, пушчаеце ногі вала а асла.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 32 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.