1 Во Слуга Мой, Каторага Я падпіраю, абраны Мой, Катораму прыяе душа Мая. Я даў Дух Свой на Яго; Ён абесьце суд народам.
2 Ён ня будзе крычэць ані гукаць, ані вонках дасьць пачуць голас свой;
3 Не пераломе наломленае трысьціны й курачага лёну ня згасе. Да праўды прывядзець суд;
4 Ня скволее ані зьбезахоціцца, пакуль не ўмацуе на зямлі суду; і Права Ягонага чакаюць абтокі».
5 Гэтак кажа Бог СПАДАР, Ён стварыў нябёсы й расьцягнуў іх, прасьцягнуў зямлю й што вышла зь яе; Ён даець душу люду на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй.
6 «Я, СПАДАР, прыгукаў Цябе ў справядлівасьці, і ўхаплю Цябе за руку Тваю, і буду сьцерагчы Цябе, і дам Цябе як змову люду, на сьвятло народам,
7 Каб адчыніць нявісныя вочы, вывесьці вязьняў зь вязьніцы, седзячых у цямноце — зь цямніцы.
8 Я СПАДАР, гэта — Мае імя, і Я сьці Свае іншаму ня дам ані хвалы Свае выразаным балваном,
9 Першыя, бач, збыліся, і новае я паведамлю; уперад, чымся вырастуць, дам пачуць вам».
10 Пяіце СПАДАРУ новую песьню, хвалу ягоную з канца зямлі, вы, што зыходзіце на мора, і ўсе, што напаўняе яго, абтокі а жыхары іх.
11 Няхай пустыня а месты яе падыймуць голас, сёлы, ідзе Кідар жывець; няхай пяюць жыхары скалаў, зь вярхоў гор няхай гукаюць.
12 Хай аддадуць чэсьць СПАДАРУ і хвалу Ягоную на абтоках хай абяшчаюць.
13 СПАДАР, як дужасіл, выйдзе, як ваеньнік узруша рупатлівасьць, падыйме ваенны крык, будзе гукаць голасна; здужае непрыяцеляў Сваіх.
14 Я ад веку заставаўся супакойны, быў ціхі, узьдзержаваўся; цяпер буду крычэць, як родзячая жонка. Зьнішчу а праглыну разам:
15 Я спустошу горы а ўзгоркі, і высушу ўсі расьліны іх, і абярну рэкі ў вабтокі, і ставы высушу.
16 І павяду нявісных па дарозе, ім няведамай, Я прысілю іх ісьці па сьцежках, каторых яны ня знаюць; цемрадзь абярну перад імі ў сьвятліню, крывыя дарогі — ў простую: во, што Я зраблю ім і не пакіну іх.
17 Яны адступяць назад, вельма асарамацяцца, што спадзяюцца на выразанага, што кажуць выліванаму: «Вы нашы багове».
18 Слухайце вы, глухія, і глядзіце вы, нявісныя, каб абачыць.
19 Хто нявісны, як ня слуга Мой, і глухі, як пасланец Мой, што Я паслаў? хто нявісны так, як дасканальны, і нявісны, як слуга СПАДАРОЎ?
20 Ты бачыў шмат, але не назіраў; вушы твае былі адчынены, але ты ня слухаў.
21 СПАДАР вельма жадаў дзеля справядлівасьці Свае, Ён узьвялічыў Права й зрабіў яго пачэсьлівым.
22 Але ён люд разбураны а аглабаны; яны ўсі зьвязаны ў пячорах і схаваны ў цямніцах; яны сталі глабаньням, і няма выбавіцеля; яны аглабаны, і ніхто ня кажа: «Аддай назад».
23 Хто меж вас нахінець вушы да гэтага? прыслухаецца й пачуе прыйдучае?
24 Хто даў Якава на разбурэньне і Ізраеля глабаньнікам? ці ня быў гэта СПАДАР, супроці Каторага мы ізграшылі, не хацелі йсьці па дарогах Ягоных і не паслухалі права Ягонага?
25 І Ён выліў на яго вялікі гнеў Свой і злосьць вайны, і запаліла ўсе навокал яго, але ён ня ведаў, палала ў ім, але ён ня прыняў гэтага да сэрца.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 42 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.