1 «Паўстань, сьвяці, бо прышла сьвятліня твая, і чэсьць СПАДАРОВА зазьзяла над табою.
2 Бо вось, цямнота пакрые зямлю і хмара — люды; але над табою зазьзяе СПАДАР, і чэсьць Ягоная будзе бачана на табе.
3 І народы пойдуць да сьвятліні твае, і каралі да касулькаў золку твайго.
4 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьбіраюцца і йдуць да цябе; сынове твае прыйдуць здалеку, і дачкі твае ля боку твайго будуць выгадаваны.
5 І тады ты абачыш, і зазьзяеш, і затрапечацца, і расшырыцца сэрца твае; бо множасьць мора зьвернецца да цябе, маемасьць народаў прыйдзе да цябе.
6 Множасьць вярблюдоў укрые цябе, маладыя вярблюды зь Мідзяну а Ефы, усі яны із Шэвы прыйдуць, прынясуць золата а кадзіла і хвалу СПАДАРОВУ будуць абяшчаць.
7 Усі стады кідарскія будуць зьбертыя да цябе, бараны неваёфскія будуць служыць табе; яны зычліва будуць прыняты на аброчніку Маім, і дом пазору Свайго Я прыбяру.
8 Хто гэта ляціць, як булак і як галубы да акон сваіх?
9 Але, гэта абтокі спадзяюцца Мяне і іх таршыскія караблі здаўна, каб прывезьці сыноў тваіх здалеку і срэбра а золата іхнае зь імі, у імя СПАДАРА, Бога твайго, і Сьвятога Ізраелявага, бо Ён ўславе цябе.
10 Тады сынове чужаземцаў збудуюць сьцены твае, і каралі іхныя будуць служыць табе, бо ў гневе Сваім Я біў цябе, але ў зычлівасьці Сваёй Я буду спагадаць табе.
11 І кажнага часу будуць адчынены брамы твае, і ня будуць замыкацца ані ўдзень, ані ночы, каб прыведзены былі табе скарбы народаў, і каралі іхныя былі прыводжаны.
12 Бо народ і каралеўства, што ня будуць служыць табе, загінуць; але, гэткія народы супоўна будуць выгублены.
13 Слава Лібанў прыйдзе да цябе, кіпрыс, ель а бук злучацца, каб прыбраць месца Сьвятыні Мае, — і месца ног Сваіх Я ўслаўлю.
14 І прыйдуць да цябе, угбаўшыся, сынове ўцісканьнікаў тваіх, і паклоняцца да ступаў ног тваіх усі, што грэбавалі табою, і назавуць цябе местам СПАДАРОВЫМ, Сыёнам Сьвятога Ізраелявага.
15 Замест тога, каб ты быў пакінены а ненавіджаны, і ня было праходзячага, я абярну цябе ў вечнае вялічча, радасьць пакаленьняў а пакаленьняў.
16 Ты будзеш ссаць тук народаў, і пелькі каралёў будзеш ссаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, Спас твой а Адкупіцель твой, Дужы Якаваў.
17 Замест медзі Я буду прыносіць золата, і замест зялеза буду прыносіць срэбра, і замест дзерваў — бронзу, і замест каменьня — зялеза; Я зраблю ўраднікам тваім мір і дзяржаўцамі тваімі — справядлівасьць.
18 І ня будзе чуць болей ўсілства ў зямлі Тваёй, спустошаньня а разбурэньня ў граніцах тваіх; і ты будзеш зваць сьцены спасеньням сваім і брамы свае — хвалою.
19 Сонца ўжо ня будзе сьвятлом тваім ўдзень, і бліск месяцу ня будзе сьвяціць табе, але СПАДАР будзе вечным сьвятлом тваім, і Бог твой — пазорам тваім.
20 Сонца твае ўжо ня зойдзе, і месяц твой не схаваецца, бо СПАДАР будзе табе сьвятлом вечным, і дні смутку твайго скончацца.
21 І люду твайму, усім справядлівым, на векі спадзець зямля; гэта пагон, што Я пасадзіў і работа рук Маіх да ўслаўленьня.
22 Найменшы будзе як тысяча, і малады станецца народам дужым. Я, СПАДАР, упару пабаржджу».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 60 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.