1 Пашліце ягнё дзяржаўцу зямлі із Сэлы на пустыні, на гару дачкі Сыёну;
2 Бо будзе: як выкіненая з гнязда птушка туляецца, будуць дачкі Моава на брадох Арнону:
3 «Зьбяры раду, рассудзі; зрабі серадня сьцень, як ночы, схавай выгнаных, ня ізрадзь таго, хто туляецца».
4 Няхай мае выгнаныя Моаўляне жывуць у цябе; будзь іх абаронаю ад глабаньніка, пакуль не перастануць уціскі, ня скончыцца ўсілства, ня шчэзьне ізь зямлі топчучы.
5 І міласэрдзям устаноўлены пасад, і сядзіць на ім у праўдзе ў будане Давідавым, судзячы а шукаючы суду а сьпяшаючыся да справядлівасьці».
6 Мы чулі праз пыху Моававу, вельма горды, праз пыхатасьць ягоную а начэпнасьць, вялікую злосьць ягоную, хвальшывыя выдумкі ягоныя.
7 Затым Моаў будзе выць па Моаву, кажны будзе выць; па подах Кір-Гарэсэфа будзеце плакаць, кажучы: «Напэўна зражаныя»;
8 Бо полі гэшбонскія зьвялі, віно сыўмаскае; панове народаў зламілі галоўныя расьліны яго, яны дасяглі аж да Языра, расьлі па пустыні; голі яго выцягнуліся, пераходзілі за мора.
9 Затым я буду плакаць плачам Языра па вінішчу сыўмаскім; напаю сьлязьмі цябе, Гэшбоне а Елеяла; бо ўпалі радасныя крыкі ў часе збору віна твайго і ў часе жніва твайго.
10 І аднята радасьць а весялосьць ад плоднага поля; і ў вінішчах ня будзе ані весялосьці, ані крыкаў радасьці; і віна ў таўчэльнях ня будуць таўчы таўкучыя: Я суняў радасныя крыкі.
11 Затым нутр Мой гучыць, як гарпа, па Моаву, і нутр Мой па Кір-Герэсе.
12 І станецца: як відавочна будзе, што стамаваўся Моаў на ўзвышшу, і ўвыйдзе ў сьвятыню сваю, каб памаліцца, ня ўзумее.
13 Гэта слова, каторае вымавіў СПАДАР праз Моава здаўна.
14 Цяпер жа СПАДАР кажа, кажучы: «За тры гады, роўныя гадом найміцкім, улегцы замеюць славу Моававу з усёй вялікай множасьцяй, і будзе астача вельма малая, драбная, нядужая».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 16 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.