1 Зыйдзі й сядзь на пыл, дзеўка, дачка Бабілёну; сядзь на зямлю; без пасаду, дачка Хальдэяў; наперад ня будуць зваць цябе лагоднай а кунежнай.
2 Вазьмі жорны й мялі муку; адкінь запінашку сваю, падыймі крысы, адкрый сьцёгны і пераходзь пераз рэкі.
3 Адкрый голасьць сваю, нават хай будзе відзён сорам твой. Я буду імсьціцца і не пажалею чалавека.
4 Адкупіцель наш — СПАДАР войскаў імя Ягонае, Сьвяты Ізраеляў.
5 Сядзі моўчыкам і ўвыйдзі ў цемрадзь, дачка Хальдэяў, бо наперад ня будуць зваць цябе спадарыняю каралеўстваў.
6 Я ўгневаўся на люд Свой, Я збудзеніў спадак Свой і аддаў іх у руку тваю; а ты ня выказала над імі міласэрдзя: на старога ты наклала вельма цяжкое йго сваё;
7 І сказала: "На векі буду спадарыняю", значыцца ты не ўзяла гэтага да сэрца свайго і ня помнела канца свайго.
8 Затым слухай цяпер, скунежаная, што жывеш бязрупатліва, што кажаш у сэрцу сваім: "Я, і няма іншае, апрача мяне; я ня буду сядзець удавою і ня буду дазнаваць страты дзяцей".
9 І прыйдзе на цябе адно й другое ўраз, аднаго дня страта дзяцей і ўдавінае быцьцё ў поўнай меры прыйдуць на цябе, і на множасьць чараўнікоў тваіх, і на вялікую моц чараў тваіх.
10 І ты спадзявалася на злосьць сваю, казала: "Ніхто мяне ня бача". Мудрасьць твая а знацьцё твае перакруцілі цябе, і ты гукала ў сэрцу сваім: "Я, і няма іншае, апрача мяне".
11 І прыйдзе на цябе ліха, каторага выхаду ня ведаеш; падзець на цябе няшчасьце, ад каторага ты не адкупішся, і зьнецікі прыйдзе на цябе загуба, каторае ты ня знаеш.
12 Заставайся ж сабе з чарамі сваімі і з рознымі чараўнікамі сваімі, над каторымі ты цяжка працавала з маладосьці свае: можа ўзумееш скарыстаць ізь іх, можа пераможаш.
13 Ты стамавалася ад множасьці радаў сваіх; няхай жа стануць мернікі неба, гвездары а месячныя вяшчуны, і выбавяць цябе ад тога, што прыйдзе на цябе.
14 Вось, яны, як салома; цяпло спаліла іх; яны ня выбавілі душы свае ад полымені; не засталося вугальля, каб пагрэцца, ані цяпла, каб пасядзець перад ім.
15 Такімі табе сталіся тыя, з каторымі ты цяжка працавала й таргавала з маладосьці свае. Кажны пойдзе, блудзячы, у свой бок; ніхто ня выбаве цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 47 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.