1 СПАДАРУ! Ты Бог мой; я буду ўзьвялічаць Цябе, я буду выхваляць імя Твае, бо Ты ўчыніў чудоснае, рады здаўна, вернасьць учыніў Ты верны;
2 Бо Ты абярнуў места ў кучу, вялікае абароннае места ў разьвярненьне; палацы чужаземцаў ня ё места, яно ніколі ня будзе адбудавана.
3 Затым люд дужы будзе ўслаўляць Цябе, вялікае места страшных народаў будзе баяцца Цябе;
4 Бо Ты быў моцаю галечы, моцаю патрабуючаму ў гароце ягонай, прытулішчам ад буры, сьценям ад ваду; бо выбух страшных быў, як бура на сьцяну.
5 Як вад на сухой мясцовасьці, Ты ўслышыш вераск чужаземцаў; як вад сьценям булаку, пяцьцё страшных будзе паніжана.
6 Справе СПАДАР войскаў усім людам на гэтай гары чэсьць із сытых ежаў, чэсьць ізь вінаў захаваных, сытых шпікоў, зь вінаў захаваных, добра ачышчаных.
7 І глынець на гэтай гары запінашку віду, запінашку, што на ўсіх людах, і запон, што пакрывае ўсі народы.
8 Праглынена будзе сьмерць у перамозе; і вытра Спадар СПАДАР сьлёзы з усіх відаў і ганьбу люду Свайго адверне з усяе зямлі; бо СПАДАР сказаў.
9 І скажуць таго дня: «Вось, гэта Бог наш; мы спадзяваліся на Яго, і Ён спас нас; гэта СПАДАР; мы спадзяваліся на Яго; будзем весяліцца а цешыцца ў спасеньню Ягоным»,
10 Бо будзе супачываць рука СПАДАРОВА на гэтай гары. І будзе патаптаны Моаў на сваім месцу, як топчуць салому на кучы гною.
11 І выцягне рукі свае сярод іх, як плаваючы выцягуе, каб плаваць; і Ён паніжа гордасьць іхную разам із глабаньням рук іхных.
12 І высокія ўмацаваньні сьценаў тваіх ён абура, ськіне, кіне на зямлю ў пыл.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 25 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.