1 І сталася, як кароль Гэзэка пачуў гэта, што ён разарваў адзецьці свае, і пакрыўся зрэбнінаю, і пайшоў да дому СПАДАРОВАГА.
2 І паслаў Елякіма, дамавера, а Шэўну, пісара, а старшых ізь сьвятароў, пакрытых зрэбнінамі, да Ісаі Амасёнка, прарокі.
3 І яны сказалі яму: «Гэтак кажа Гэзэка: "Гэты дзень ё дзень немарасьці, ганеньня а гневу, бо дзеці прышлі радзіцца, але няма сілы радзіць.
4 Можа СПАДАР, Бог твой, пачуе словы Рабшаковы, каторага паслаў кароль Асырскі, спадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць словамі, каторыя СПАДАР, Бог твой, чуў; затым узьнясі малітву за астачу, што ё!"»
5 І прышлі слугі караля Гэзэкі да Ісаі.
6 І сказаў ім Ісая: «Гэтак скажыце спадару свайму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня бойся слоў, што ты чуў, каторымі блявузґалі на Мяне слугі караля Асырскага.
7 Вось, Я ўлажу дух у яго, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і Я ўчыню, што ён падзець ад мяча ў зямлі сваёй’"».
8 І зьвярнуўся Рабшак, і знайшоў караля Асырскага, зь Ліўнаю ваюючага, бо ён чуў, што тый адышоў ад Лахішу.
9 І ён чуў праз Фіргака, караля Эфіопскага, гэткае: «Ён вышаў ваяваць із табою».
10 І як ён пачуў, ён паслаў паслоў да Гэзэкі, кажучы: «Гэтак гукайце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: "Няхай не ашукуе цябе Бог твой, на Каторага ты спадзяешся, кажучы: ’Ерузалім ня будзе даны ў руку караля Асырскага’.
11 Вось, ты чуў, што каралі Асырскія зрабілі ўсім землям, супоўна нішчачы іх; і ты будзеш вывальнены?
12 Ці ўратавалі іх багі народаў, каторых айцове мае выгубілі, — Гозэн а Гаран а Рэцэф а сыноў Едэна, каторыя ў Тэласару?
13 Ідзе кароль Гамафу а кароль Арпаду а кароль местаў Сэфарваіму, Гэны а Івы?"»
14 І ўзяў Гэзэка лісты з рукі паслоў, і прачытаў іх, і ўзышоў Гэзэка да дому СПАДАРОВАГА, і разгарнуў іх перад СПАДАРОМ.
15 І Гэзэка маліўся СПАДАРУ, кажучы:
16 «СПАДАРУ войскаў, Божа Ізраеляў, што сядзіш над Херувамі! Ты Бог адзін, Ты адзін усім каралеўствам зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю.
17 Нахіні вуха Свае, СПАДАРУ, і чуй; адчыні вочы свае, СПАДАРУ, і бач, і пачуй усі словы Сэнахірывавы, каторы паслаў ганіць Бога жывога.
18 Але, СПАДАРУ, каралі Асырскія спустошылі ўсі народы а краі іхныя,
19 Кінулі багі іхныя ў цяпло; бо яны былі не багове, а работа рук людзкіх, дзерва а камень, затым яны й выгубілі іх.
20 Цяпер жа, СПАДАРУ, Божа наш, выбаў нас ад рукі ягонае, і пазнаюць усі каралеўствы зямлі, што Ты — СПАДАР адзін».
21 Тады Ісая Амасёнак паслаў да Гэзэкі, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Праз тое, чаго ты маліўся Імне ўзглядам Сэнахірыва, караля Асырскага,
22 Дык во слова, што сказаў СПАДАР што да яго: ’Пагрэбавала табою, сьміялася зь цябе дзеўка, дачка Сыёну, дачка Ерузаліму ківала галавою сваёю над табою.
23 Каго ты зьневажаеш і на каго блявузґаеш? і на каго ты падняў голас, высака падняў вочы свае? на сьвятога Ізраелявага.
24 Слугамі сваімі ты зьневажаў СПАДАРА і сказаў: "З множасьцяй цялежак сваіх я ўзыходзіў на вышыні гораў, на бакі Лібану, і сек высокія кедры яго, найвыбарнейшыя кіпрысы яго, і хадзіў на самы верх яго, у лес Кармілу ягонага.
25 Я капаў, і піў ваду, і ступою ног сваіх высушу ўсі рэкі абложных месцаў".
26 Нягож ты ня чуў здаўна, што гэта Я ўчыніў, у старавечныя часы ўхармаваў гэта? Цяпер Я здойсьніў гэта, і будуць абаронныя месты на разбурэньне ў кучы друзу.
27 І жыхары іх нясілы, дрыжэлі й былі паганбены, сталі, як палявая трава, як зяленіва, як трава на страсе і як збожжа, што было выбіта, ня вырасшы.
28 І тваю седню, і выхад, і ўход твой Я знаю, і злосьць тваю на Мяне.
29 За злосьць тваю на Мяне і за нядбайнасьць, што дайшло да вушшу Маіх, Я зацягну колца ў нос твой, і закілзаю цябе, і зьвярну цябе тудэй, кудэй ты прышоў’".
30 А табе во знак: сёлета будуць есьці, што само родзіцца, налета, што вырасьце зь мінулага году, а на пазалета сейце, жніце, садзіце вінішчы і ўжывайце плады зь іх.
31 І ўцеклая астача з дому Юдзінага ўзноў пусьце карэньне далоў, дасьць плод на версе;
32 Бо зь Ерузаліму выйдзе астача, і ўцеклыя з гары Сыёну. Рупатлівасьць СПАДАРА войскаў зробе гэта.
33 Затым гэтак кажа СПАДАР што да караля Асырскага: "Ён ня ўвыйдзе ў гэтае места, і ня будзе там пушчаць стрэлаў, і ня выйдзе наўпярэймы яму із шчытам, і не насыпе вала супроці яго;
34 Ён зьвернецца тудэй, кудэй прышоў, і ня ўвыйдзе ў гэтае места, — агалашае СПАДАР. —
35 Я буду бараніць гэтае места, каб выбавіць яго дзеля Сябе й дзеля слугі Свайго Давіда"».
36 І вышаў Ангіл СПАДАРОЎ, і зразіў у васырскім табару сто асьмідзясят пяцёх тысячаў. І ўсталі нараніцы, і вось, усі яны мертвыя трупы.
37 Сэнахірыў, кароль Асырскі, пусьціўся ў дарогу, і пайшоў, і зьвярнуўся, і жыў у Ніневе.
38 І сталася, як ён кланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, што Адрамелех а Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом, а самы ўцяклі да зямлі Арарацкае. І Эсар-Гадон, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 37 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.