1 Цешча, цешча люд Мой, кажа Бог ваш;
2 Кажыце да сэрца Ерузаліму й агалашайце яму, што час ходаньня ягонага скончыўся, што ё зычэньне дараваць бяспраўе ягонае; бо адзяржаў ён ад рукі СПАДАРОВАЕ ўдвая за ўсі грахі свае.
3 Голас галосячага на пустыні: «Прыгатуйце дарогу СПАДАРОВУ, зраўнуйце ў сьцепе гасьцінец Богу нашаму.
4 Кажная даліна падыймецца, і кажная гара а ўзгорак паніжацца, і крывое выпрастаецца, і гаравы ланцуг будзе даліною.
5 І слава СПАДАРОВА будзе аб’яўлена, і ўсі целы заразом абачаць; бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі».
6 Голас кажа: «Агалашай!» І ён сказаў: «Што буду я агалашаць? Кажнае цела — трава, і кажная дабрачэсьць ягоная — як палявая кветка:
7 Трава сохне, кветка вяне, як вецер ад СПАДАРА падзьмець на яе; чыста так і люд, як трава.
8 Трава сохне, кветка вяне, але слова Бога нашага застанецца на векі».
9 Сыёне, што прыносіш добрыя ведамкі, узыйдзі сабе на гару высокую; Ерузаліме, што прыносіш добрыя ведамкі, моцна ўзьнімі голас свой, узьнімі, ня бойся; кажы местам Юдэйскім: «Во Бог ваш!»
10 Вось, Спадар СПАДАР прыходзе ізь сілаю, і плячо Ягонае будзе радзіць за Яго; во заплата Ягоная зь Ім, і праца Ягоная перад Ім.
11 Як пастыр стаду сваю, будзе пасьціць, плячом Сваім зьбярэць ягняты і на ўлоньню Сваім будзе насіць, ссучых будзе вадзіць.
12 Хто памераў ваду сваёю жменню, і азначыў неба пядзяю, і ўтоўпіў у меру пыл земны, і зважыў горы вагою, і ўзгоркі шалькамі?
13 Хто спатачыў Дух СПАДАРОЎ, і хто раду радзіў?
14 Зь кім радзіўся Ён, каб Яму даў разуменьне, вучыў Яго сьцежкі суду, і вучыў Яго веды, і дарогу розуму паказаў Яму?
15 Вось, народы — як капля зь вядра, і ўважаюцца як пылок на шальцы. Вось, Ён падыймае абтокі, як маленькую макулінку.
16 І Лібану недаволі на цяпло, і жывёлы ягонае недаволі на ўсепаленьні.
17 Усі народы як нішто перад Ім; і меней як нішто, і за пусьціню Ён уважае іх.
18 І да каго ўважаеце падобным БОГА? і якую падобнасьць прыраўнуеце да Яго?
19 Умелы майстра адлівае выразанага балвана, і літаваньнік пацягне яго золатам і прылітуе срэбныя ланцугі.
20 Хто бедны на аброк, тый выбірае нябуцьвеючае дзерва, шукае мудрага майстру, зрабіць выразанага балвана, што ня хістаўся б.
21 Хіба вы ня ведаеце? хіба вы ня чулі? хіба ня было азнаймлена вам спачатна? хіба вы не зразумелі подаў зямлі?
22 Ён тый, што сядзіць над кругам зямлі, і жыхары яе — як шаранча; што прасьцягнуў нябёсы, як заслону, і расьцягнуў іх, як будан да жыцьця.
23 Ён абарачае князёў у нішто, судзьдзяў зямлі як марнасьць Ён робе.
24 Ледзь яны былі пасаджаны, ледзь яны былі пасеяны, і ці ледзь пень іхны ўкараніўся ў зямлі; як толькі ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і бура, як салому, панесла іх.
25 «Да каго ж, вы ўважаеце, падобны Я, да каго прыраўнуеце Мяне?» — кажа Сьвяты.
26 Падыйміце да гары вочы вашы і гляньце, хто стварыў гэта? — Тый, Хто выводзе лікам войска іхнае і завець іх усіх наймя велічынёю моцы Свае й дужасьцю сілы Свае. Усі ё.
27 Чаму кажаш ты, Якаве, і гукаеш ты, Ізраелю: «Схавана дарога мая ад СПАДАРА, і суд мой мінуў Бога?»
28 Хіба ты ня ведаеш? хіба ты ня чуў, што ё Бог вечны СПАДАР, Стварыцель канцоў зямлі? Ён не прыстаець, ня млее; няма скуманьня розуму Ягонага.
29 Даець прысталаму сілу й слабога пасіляе.
30 Дзяцюкі могуць прыставаць а млець, і выборныя воі могуць часта спатыкацца;
31 А тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, адновяць сілу, распусьцяць крылы, як арлы, пабягуць і не замлеюць, пойдуць і ня прыстануць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Відзень прарокі Ісаі, 40 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.