1 Але ня будзе такое стомы ёй, уцісьненай. Мінулы час паніжыў зямлю Завулонаву а зямлю Наффалімову; наступны ж ўславе ўзморскую дарогу, Заёрданскі край, Ґалілею паганскую.
2 Люд, што хадзіў у цемні, абачыў вялікую сьвятліню; на тых, што жылі ў зямлі сьмяротнага сьценю, зазьзяла сьвятліня.
3 Ты памножыў народ, павялічыў радасьць ягоную; яны радаваліся перад Табою, як радуюцца ў жніво, як вяселяцца ў часе падзелу здабытку;
4 Бо йго цяжару ягонага, кій на плячу ягоным, дубец уцісканьніка ягонага Ты зламіў, як у дзень Мідзянскі;
5 Бо кажны ваенны вобуй, што моцна шоргае, і адзецьце, што валялася ў крыві, будуць спалены — жыр цяплу;
6 Бо Дзяцё нарадзілася нам, Сын даны нам, і будзе ўлада на плячу Ягоным, і будзе названа імя Ягонае: Дзіўны, Райца, БОГ дужы, Айцец вечнасьці, Князь супакою.
7 Павялічэньню ўлады а супакою ня будзе канца на пасадзе Давідавым і ў каралеўстве ягоным, аж пакуль іх уладзе і ўмацуе ў судзе а справядлівасьці адгэтуль аж на векі. Завісьць СПАДАРА войскаў учыне гэта.
8 Слова паслаў Спадар Якаву, і яно пала ў Ізраелю.
9 І пазнае ўвесь люд, Яхрэм а жыхар Самары, што кажуць із гордасьцяй а з пыхатым сэрцам:
10 «Цэгла звалілася, але мы пастановім із часаных камянёў; сыкаморы пасечаныя, але мы адменім кедрамі».
11 Затым СПАДАР узьніме праціўнікаў Рэцынавых на яго і непрыяцеляў ягоных узруша,
12 Арамлян сьпераду і Пілішчан адзаду, і пажаруць Ізраеля поўным ротам. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая;
13 Бо люд не наварачаецца да Тога, Хто разе яго, і СПАДАРА войскаў ня шукае.
14 І адатнець СПАДАР у Ізраеля галаву а хвост, вярхі пальмаў а трысьнік, за адзін дзень.
15 Стары а пачэсьлівы — гэта галава; прарока, што вуча маны — гэта хвост.
16 І правадыры гэтага люду ўводзяць у поблуд, і воджаныя імі загінуць.
17 І затым із маладзёнаў Сваіх не пацешыцца Спадар, і сіротам а ўдовам Сваім не паспагадае; бо кажны двудушнік а ліхадзей, і кажнага вусны гукаюць дурноту. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая;
18 Бо гарыць, як цяпло, нягоднасьць, жарэць бадзючае а церневае кустоўе, і палае ў лесавых гушчарох, і яны разьвяваюцца, як разьвяваецца дым.
19 Ад гневу СПАДАРА войскаў загарыцца зямля, і люд будзе жырам цяплу; ніхто брата свайго не пажалее.
20 І будуць рэзаць з правага боку, і будуць галодныя; і будуць есьці зь левага боку, і не насыцяцца; кажная людзіна будзе есьці цела собскага пляча:
21 Манас Яхрэма, і Яхрэм Манаса, яны разам супроці Юды. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.