1 Гэтак кажа СПАДАР: «Ідзе разводны ліст маці вашае, з каторым Я адпусьціў яе? альбо каму з пазычэньнікаў Сваіх Я прадаў вас? Вось, вы праданы за грахі свае, і маці ваша адпушчана за выступкі вашы.
2 Чаму, як Я прыходзіў, ня было людзіны, Я гукаў, і ня было адказу? Ціж рука Мая стала вельмі кароткая на тое, каб адкупляць, альбо няма ў Імне сілы, каб выбаўляць? Вось, ганеньням Сваім Я высушаю мора і абарачаю рэкі ў пустыні; рыба гніець у іх, бо няма вады, і здыхае ад смагі.
3 Я адзяю нябёсы цемрадзяй і рызьзё раблю накрыцьцям іх».
4 Спадар СПАДАР даў Імне мову наўчоных, каб Я ўпару ўмеў сказаць стамаванаму слова; Ён будзе, кажнае раніцы будзе вуха Мае, каб Я мог слухаць, як наўчоныя.
5 Спадар СПАДАР адчыніў Імне вуха; Я не працівіўся й не адвярнуўся назад.
6 Плячо Сваё Я даў б’ючым і шчэляпы Свае вырываючым валасы; віду Свайго не закрываў ад вярненьня а пліваньня.
7 Але Спадар СПАДАР памагае Імне; затым Я не саромлюся, затым Я зрабіў від Свой, як крэмень, і ведаю, што ня буду паганбены.
8 Блізка праўдзячы Мяне: хто будзе сьперачацца з Імною? станьма разам; хто правуецца з Імною? хай дабліжыцца да Мяне.
9 Вось, Спадар СПАДАР будзе памагаць Імне: хто ж тый, што асудзе Мяне? Гля, усі яны пастарэюць, як адзецьце; моль ізьесьць іх.
10 Хто з вас баіцца СПАДАРА, слухае голасу Слугі Ягонага, але ходзе ў цемры й няма сьвятла, няхай спадзяецца на імя СПАДАРОВА й апіраецца на Бога свайго.
11 Вось, усі вы, што зацяпляеце цяпло, кладзіце кайстры, ідзіце самы ў поламя цяпла вашага й на кайстры, каторыя вы зацяплілі. Ад рукі Мае станецца гэта вам, вы будзеце ляжаць у смутку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 50 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.