1 Гэтак кажа СПАДАР: «Неба — пасад Мой, а зямля — казулька пад ногі Мае; ідзе вы пастановіце дом Імне, і йдзе месца супачынку Майго?
2 Усе гэта ўчыніла рука Мая, і сталася ўсе гэта, — агалашае СПАДАР. — І на гэтага Я буду глядзець: на ўбогага а патрышчанага духам а на дрыжачага на слова Мае.
3 Хто рэжа вала — забівае людзіну, абракае авечку — ломе завыек сабаку, абракае хлебны аброк — сьвіную кроў, кадзе кадзіла — дабраславе бяспраўе. Але як яны абралі дарогі свае, і душа іхная любуе агіды іхныя, —
4 Дык і Я абяру пасьмехі іхныя; чаго яны баяцца, прывяду на іх; бо Я гукаў, — ніхто не адказаваў, і Я казаў — яны ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абралі, што нялюба Імне».
5 Слухайце слова СПАДАРОВА, вы, што дрыжыце на слова Ягонае: «Казалі браты вашы, што ненавідзілі вас, што адпіхаюць вас за імя Мае: "Няхай СПАДАР уславіцца, і абачым радасьць вашу". Але яны будуць паганбены.
6 Грымучы голас ізь места, голас із палацу, голас СПАДАРОЎ, Каторы плаце непрыяцелям Сваім.
7 Перш, чымся труднілася, радзіла; уперад чымся прышлі болі ёй, яна абрадзілася сынам.
8 Хто чуваў гэта? хто бачыў падобнае да гэтага? ці родзе зямля за адзін дзень? ці радзіўся народ адразу; бо як пачала трудніцца, так і радзіла сваіх сыноў маці Сыёну.
9 Нягож Я, адчыняючы ўлоньне дзеля нараджэньня, ня дам абрадзіцца? — кажа СПАДАР. — Нягож Я, даючы Сілу радзіць, запыню? — кажа Бог твой.
10 Цешчася зь Ерузалімам і весяліцеся ў ім, усі, што любіце яго; цешчася з радасьці зь ім, усі, што ў жалобе па ім;
11 Бо вы будзеце ссаць і насыціцеся зь пелькаў пацехаў яго, бо вы можаце любаваць яснасьць славы яго».
12 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Вось, Я расьцягну да яго супакой, як раку, і, як цурэй, што разьліўся, чэсьць народаў; тады вы будзеце ссаць, будзеце ношаны на сьцёгнах і кукоблены на ўлоньнях.
13 Як людзіну цеша маці ягоная, так Я буду цешыць вас, і вы ў Ерузаліме будзеце пацешаны.
14 І абачыце, і пацешыцца сэрца вашае, і косьці вашы, як зяленіва, расквіцяць, і ведамная будзе рука СПАДАРОВА слугам Ягоным, і абурэньне — непрыяцелям Ягоным;
15 Бо вось, СПАДАР у цяпле прыйдзе, і цялежкі Ягоныя, — як віхор, каб аднавіць гнеў Свой палкім гневам і ганеньне Свае ў полымянях цяпла;
16 Бо цяплом Сваім СПАДАР будзе судзіць суд і мячом кажнае цела, і шмат будзе забітых СПАДАРОМ.
17 Тыя, што пасьвячаюцца а чысьцяцца ў гародах, адзін за адным па сярэдзіне, ядучы сьвіное мяса а агіду а мышы, — загінуць разам, — агалашае СПАДАР. —
18 Бо Я ведаю ўчынкі іхныя й думкі іхныя; прыходзе пара, зьберці ўсі народы а мовы, і яны прыйдуць і абачаць славу Маю.
19 І палажу знак на іх, і пашлю ўцеклых да народаў, да Таршышу, Пулу а Луду, што напінаюць лук, да Тувалу а Явану, на далёкія абтокі, каторыя ня чулі галасоў празь Мяне й ня бачылі славы Мае; і яны будуць агалашаць народам славу Маю.
20 І прывядуць усіх братоў вашых із усіх народаў на аброк СПАДАРУ конна а на цялежках а на нашулках а на мулах а на вярблюдзіцах, — на сьвятую гару Маю Ерузалім, — кажа СПАДАР, — падобна да тога, як сынове Ізраелявы абракаюць у чыстай судзіне ў доме СПАДАРОВЫМ.
21 І таксама зь іх Я вазьму сьвятароў а Левітаў, — кажа СПАДАР;
22 Бо, як тыя новыя нябёсы й новая зямля, каторыя ўчыню Я, стануць перад Імною, — агалашае СПАДАР, — так насеньне ваша а імя ваша застануцца.
23 І станецца, што ад маладзіка да маладзіка, і ад сыботы да сыботы будзе прыходзіць кажнае цела пакланіцца перад відам Маім, — кажа СПАДАР.
24 І выйдуць, і абачаць трупы людзёў, што выступ зрабілі супроці Мяне; бо чарвяк іхны не памрэць, і цяпло іхнае ня згасьне; і яны будуць агідаю кажнаму целу».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 66 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.