1 Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх.
2 І паслаў кароль Асырскі Рабшака з Лахішу да Ерузаліму да караля Гэзэкі зь вялікім войскам; і ён стаў ля вадаводу вышняе копані ля гасьцінца валельнага поля.
3 Тады вышлі да яго Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік.
4 І сказаў ім Рабшак: «Скажыце цяпер Гэзэку: "Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: ’Што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся?
5 Я кажу — на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне?
6 Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго.
7 А калі скажаш імне: "На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: "Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"?’"
8 Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх.
9 Ды як аддаліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў?
10 І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: "Ідзі на гэты край і зьнішч яго"».
11 Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: «Гукай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня гукай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне».
12 І сказаў Рабшак: «Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?»
13 Тады Рабшак стаў і крычэў вялікім голасам паюдэйску, кажучы: «Слухайце словы караля вялікага, караля Асырскага!
14 Гэтак кажа кароль: "Няхай ня зводзе вас Гэзэка, бо ён ня можа выратаваць вас.
15 І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: "СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага’.
16 Ня слухайце Гэзэкі, бо гэтак кажа кароль Асырскі: "Зрабіце дабраславенства з імною, і выйдзіце да мяне, і ежча кажны зь віна свайго, і кажны зь фіґаў сваіх, і піце кажны ваду з копані свае,
17 Пакуль я ня прыйду й не вазьму вас да зямлі, падобнае да зямлі вашае, зямлі збожжа а віннога соку, зямлі хлеба а вінішчаў’.
18 Хай не ўмаўляе вам Гэзэка, кажучы: "СПАДАР вывальне нас’. Ці выратавалі багі народаў кажны зямлю сваю з рукі караля Асырскага?
19 Ідзе багі Гамафу а Арпаду? ідзе багі Сэфарваіму? і ці вывальнілі яны Самару ад рукі мае?
20 Хто ё меж усіх багоў гэтых земляў, што вывальнілі б землі свае ад рукі мае, каб СПАДАР мог вывальніць Ерузалім ад рукі мае?"»
21 Але яны маўчэлі і нічога яму не адказавалі, бо было каралеўскае расказаньне, кажучы: «Не адказуйце яму».
22 І прышлі Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік, да Гэзэкі з разьдзертым адзецьцям, і сказалі яму словы Рабшаковы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 36 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.