1 Хто гэта йдзець ізь Едому, у чырвоным адзецьцю з Восры, гэты ўбраўшыся ў вуборах Сваіх, ступаючы ў вялікасьці сілы Свае? «Я — гукаючы ў справядлівасьці, вялікі спасаць!»
2 Чаму чырвоныя ўборы Твае, і адзецьце Твае, як у тога, што таўчэць у таўчэльні?
3 «Я адзін тоўк у таўчэльні, і нікога зь людаў ня было з Імною; Я тоўк яго ў гневе Сваім і таптаў яго ў вабурэньню Сваім, і пырскала кроў найдужшых іхных на адзецьце Мае, і ўсі ўборы Свае Я запляміў;
4 Бо дзень помсты ў сэрцу Маім, і год адкупленых Маіх прышоў.
5 І Я аглянуўся, але ня было памачніка, і зьдзівіўся, што ня было нікога падперці Мяне; але плячо Мае памагло Імне, і абурэньне Мае падперла Мяне.
6 Я патаптаў люды ў гневе Сваім, і ўпаіў іх у вабурэньню Сваім, і спусьціў на зямлю кроў найдужшых іхных».
7 Вымяную міласэрдзі СПАДАРОВЫ, хвалы СПАДАРОВЫ з усёга, што СПАДАР выказаў нам, і вялікую дабрыню да дому Ізраелявага, каторую Ён выказаў ім із спагады Свае і з множасьці Міласэрдзя Свайго,
8 І сказаў: «Напэўна яны люд Мой, дзеці неманлівыя», і Ён быў Спасам іхным.
9 У вусіх гаротах іхных і Ён гараваў, і Ангіл віду Ягонага спасаў іх, зь любосьці а жаласьлівасьці адкупіў іх; падыймаў іх і насіў іх усі дні веку.
10 Але яны збунтаваліся й зьнемарасьцілі Сьвятога Духа Ягонага; і Ён абярнуўся ў непрыяцеля іх, і ваяваў зь імі.
11 Тады люд Ягоны ўспомнеў дні веку Масеявага: ідзе Тый, што ўзьвёў іх із мора з пастыром авец Сваіх? ідзе Тый, Каторы ўлажыў у нутр ягоны Сьвятога Духа Свайго,
12 Каторы вёў за правіцу Масея плячом пазору Свайго, перацінаючы воды перад імі, каб учыніць Сабе вечнае імя,
13 Каторы вёў іх пераз глыбіню, як каня па сьцепе, і яны не спатыкаліся?
14 Як чарада спушчаецца ў даліну, і Дух СПАДАРОЎ прыводзе яе да супакою, так Ты вёў люд Свой, каб учыніць сабе пазорнае імя.
15 Глянь ізь нябёс і глядзі ізь сялібы сьвятасьці Свае а пазору Свайго: ідзе рупатлівасьць Твая а магутнасьць Твая? узрушэньне нутра Твайго і жаласьлівасьць Твая да мяне? ці яны задзяржаны?
16 Бо Ты Айцец наш, хоць Абрагам ня ведае праз нас, і Ізраель не пазнаець нас; Ты, СПАДАРУ, Айцец наш, спрадвеку імя Твае: Адкупіцель наш.
17 Нашто СПАДАРУ, дапусьціў нас зблудзіць із дарогаў Тваіх, закалянеламу сэрцу нашаму ад боязьні Твае? Зьвярніся дзеля слугаў Сваіх, плямёнаў спадку Свайго.
18 Люд сьвяты Твой карыстаў зь яго малы час; уцісканьнікі нашы патапталі сьвятыню Тваю.
19 Мы Твае былі ад веку; іх Ты ня радзіў, ані названы былі яны імям Тваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Відзень прарокі Ісаі, 63 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.