1 Бяда. Арэлю, Арэлю, месту, ідзе жыў Давід. Дабаўляй год да году; няхай сьвяты йдуць колам.
2 Яшчэ Я навяду гароту на Арэль, і там будуць стогны а смутак, і будзе ён Імне, як Арэль.
3 І Я разьлягуся супроці цябе навокал, і аблягу станьмі, і пастанаўлю супроці цябе гарады.
4 І будзеш паніжаны, і будзеш гукаць спад зямлі, і мова твая будзе нізкая спад пылу, і голас твой будзе, як выгуканьніка памерлых спад зямлі, і будзеш ціўкаць мову сваю спад пылу.
5 І будзе, як ценькі пыл, множасьць чужаземцаў тваіх і, як ўмецьце, што разьлятаецца, множасьць тыраноў; але, гэта будзе неўспадзеўкі, якга.
6 Ад СПАДАРА войскаў будзе кара громам а трасеньням а вялікім гукам, віхром а бураю а поламям жаручага цяпла.
7 І будзе, як сьненьне, ночная здань, множасьць усіх народаў, што ваююць із Арэлям, нават усі, што ваююць ізь ім і гарадамі ягонымі, уціскаюць яго.
8 І будзе, як галодны сьніць, быццам ён есьць, але прачыхаецца, і душа ягоная пустая; і як усьмяглы сьніць, быццам ён п’ець, але прачыхаецца, і вось, ён млявы, і душа ягоная ўсьмягшы; так будзе з множасьцяй усіх гэтых народаў, што ваююць із гарою Сыёнам.
9 Адвалакайце й дзівіцеся, прыдавайцеся нявіснымі і занявісьнейце. Яны п’яныя, але не ад віна, хістаюцца, але не ад хмельнага напітку;
10 Бо СПАДАР выліў на вас дух глыбокага сну й закрыў вочы вашыя, прарокаў а галоўных вашых, відзеньнікаў прыкрыў.
11 І сталася вам кажная відзень, як словы запячатаванае кнігі, каторую даюць пісьменнаму, кажучы: «Чытай гэта, калі ласка»; але ён кажа: «Не магу, бо яна запячатаваная».
12 І даюць кнігу няпісьменнаму, кажучы: «Чытай гэта, калі ласка»; але ён адказуе: «Я няпісьменны».
13 І сказаў Спадар: «Затое, што бліжыцца люд гэты ротам сваім і сьціць Мяне вуснамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і боязьнь ягоная Мяне ё вывучанае людзкое расказаньне;
14 Дык вось, Я павялічу чудоўнае з гэтым людам, чудоўнае а чудоўнае, і загублю мудрасьць мудрыцоў ягоных, і розум разважных схаваецца».
15 Бяда тым, што глыбака хаваюцца, каб затаіць ізраду ад СПАДАРА, і каторых учынкі ў цемрадзі, і каторыя кажуць: «Хто бача нас, і хто знае нас?»
16 О крутадушнасьць вашая! Ціж ганчара цануюць аднолькава з глінаю? ціж выраб скажа майстру свайму: «Ён не зрабіў мяне»? або ціж твор скажа стварыцелю свайму: «Ён ня цяме»?
17 Ціж яшчэ ў найменшым часе Лібан не абернецца ў сад, і сад ня будуць мець за лес?
18 І пачуюць таго дня глухія словы кнігі, і зь цемрадзі а цемні вочы нявісных абачаць.
19 І павялічыцца лагодных радасьць у СПАДАРУ, і бедныя меж людзёў будуць цешыцца ў сьвятым Ізраелявым;
20 Бо няма ўжо ўцісканьніка, і загінуў насьміханьнік, і адцяты ўсі чукавыя да бяспраўя,
21 З каторых прычыны чалавек грэша словам, і становяць пасадку на тога, хто правуецца ў браме, і адпіхаюць справядлівага ашукаю.
22 Затым СПАДАР, што адкупіў Абрагама, гэтак кажа дому Якававаму: «Цяпер Якаў ня будзе паганбены, і цяпер від ягоны ня будзе бляды;
23 Бо, як абача сярод сябе дзеці свае, учынак рук Маіх, то яны будуць сьвяціць імя Мае, і пасьвяцяць Сьвятога Якававага, і Бога Ізраелявага будуць баяцца.
24 Блудзячыя ж духам стануць разумнымі, і наракаючыя прыймуць навуку».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 29 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.