1 І было за дзён Агаза, сына Ёфама Узянка, караля Юдэйскага: узышоў Рэцын, кароль Арамскі, і Пека Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб ваяваць ізь ім; але не маглі заваяваць яго.
2 І было наказана дому Давідаваму, кажучы: «Арам аблёг разам ізь Яхрэмам». І захісталася сэрца ягонае й сэрца люду ягонага, як хістаюцца лесавыя дзервы ад ветру.
3 І сказаў СПАДАР Ісаі: «Ідзі ж наўпярэймы Агазу, ты а сын твой Шэар-Яшуў, на канец вадаводу вышняе копані, па дарозе да валельнага поля,
4 І скажы яму: "Сьцеражыся й будзь супакойны; ня бойся й хай ня кволее сэрца твае ад двух хвастоў гэтых курачых галавешак, ад палкага гневу Рэцына а Арама а Рэмалёнка.
5 Затым што зраджаюцца на ліха супроці цябе Арам, Яхрэм а Рэмалёнак, кажучы:
6 ’Зыйдзем на Юдэю, уцісьнем яе, і расьсячэм сабе, і пастановім за караля Тавеленка’;
7 Дык гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Ня станецца, ня будзе;
8 Бо галава Араму Дамашк, і галаве Дамашку Рэцын, і ўжо за шасьцьдзясят пяць год Яхрэм перастаў быць народам;
9 І галава Яхрэма Самара, і галаве Самары Рэмалёнак. Калі вы ня верыце, то затым, што вы ня верныя"».
10 І казаў далей СПАДАР Агазу, кажучы:
11 «Прасі сабе знаку ў СПАДАРА, Бога, свайго; прасі сабе альбо глыбокага, альбо высокага».
12 Але Агаз сказаў: «Ня буду прасіць і ня буду спакушаць СПАДАРА».
13 І сказаў: «Слухайце ж, доме Давідаў: мала вам таго, што вы тамуеце людзёў, вы тамуеце Бога майго;
14 Затым Спадар Сам дасьць вам знак: вось, тая Дзявушчая зачнець а народзе Сына, і назавець імя Ягонае: Імануель.
15 Маслам а мёдам Ён будзе жывіцца, пакуль ня прыдбае веды адкідаць благое й абіраць добрае.
16 Але ўперад, чымся Хлопчык прыдбае веду адкідаць благое й абіраць добрае, будзе пакінена тая зямля, каторай ты баішся, двума каралямі яе.
17 Прывядзець СПАДАР на цябе а на люд твой а на дом айца твайго дні, якая ня прыходзілі з часу адпаду Яхрэма ад Юдэі, — караля Асырскага».
18 І будзе таго дня: засьвішча СПАДАР мусе, што ў канцу азёраў Ягіпецкіх, і пшчале, што ў зямлі Асырскай;
19 І прылятуць, і сядуць усі ў спустошаных далінах, і ў раськепінаў скалаў, і на ўсіх бадзючых кустох, і на ўсіх пасьцьбішчах.
20 Таго дня Спадар аголе галяком, нанятым на тым баку ракі, каралём Асырскім, галаву а валасы на нагах і спабудзе нават барады;
21 І будзе таго дня: людзіна будзе карміць адну цяліцу і дзьве авечкі;
22 І гэта станецца, бо зь лішніцы малака, што яны дадуць, ён будзе есьці масла, бо маслам а мёдам будуць жывіцца ўсі, засталыя на зямлі.
23 І будзе таго дня: кажнае месца, ідзе была тысяча вінных розкаў на тысяча срэбнікаў, будзе пад церням а бадзючым кустоўям.
24 Зь дзідамі а стрэламі прыйдуць туды, бо ўся зямля абернецца ў церневае а бадзючае кустоўе.
25 І на ні водную гару, што капалася нарогам, ты ня ўзыйдзеш, баючыся церневага а бадзючага кустоўя; і будзе гэта на выган валом і на таптаньне авечкам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.