1 Вось, СПАДАР парожне зямлю, і пустоша яе, і адмяняе выгляд яе, і цяруша вонкі жыхараў яе.
2 І будзе як ізь людам, так ізь сьвятаром; як із слугою, так із гаспадаром ягоным; як ізь нявольніцаю, так із гаспадыняю ейнай; як із купаўніком, так із прадаўніком; як із даўжбітом, так із пазычэньнікам; як із пазычаючым на працэнты, так із квотнікам.
3 Чыста спустошана будзе зямля і супоўна аглабана, бо СПАДАР сказаў гэтае слова.
4 Плача й вяне зямля, адцяты й зьвяў сьвет, адцяты пыхаты люд зямлі.
5 І зямля сплюгаўлена пад жыхарамі сваімі, бо яны выступілі з права, адмянілі ўставы, зламілі вечную змову.
6 Затым праклён пажэр зямлю, і сталі віннымі жывучыя на ёй; затым жыхары зямлі сьпятрэлі, і засталося мала людзёў.
7 Плача вінны сок, аднята вінішча, уздыхаюць усі вясёлага сэрца.
8 Радасьць тамбурыны перастала; гом тых, што вяселяцца, канчаецца; перастала радасьць гарпы.
9 Ня будуць піць віна зь песьнямі; хмельны напітак будзе гаркі п’ючым яго.
10 Разбурана запусьцелае места; усі дамы замкнёны, нельга ўвыйсьці.
11 Плачуць па віне на вуліцах; уся радасьць зацьмела; весялосьць краю выгнана.
12 Засталося ў месьце спустошаньне, у разьвярненьню разьбітыя брамы.
13 Бо так будзе сярод усяе зямлі, памеж людаў, як пры трасеньню аліўкаў, як пры зьбіраньню віна, як віназбор зроблены.
14 Яны падыймуць голас свой і будуць весяліцца ў вяліччу СПАДАРА, будуць голасна крычэць з мора.
15 Затым услаўце СПАДАРА ў краёх сьвятліні, на абтоках морскіх імя СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
16 Ад канцоў зямлі мы чулі песьні: «Слава Справядліваму!» І я сказаў: «Гора імне, гора імне, бяда імне! глабаньнікі глабаюць, і глабаюць глабаньнікі дзеля глабаньня».
17 Страх, і яма, і пасадка на цябе, жыхару зямлі!
18 І станецца, што ўцякаючы ад вераску страху зваліцца ў яму, і выходзячага з нутра ямы схопе пасадка; бо вокны вышыні адчынены, і трасуцца поды зямлі.
19 Зямля супоўна разьбітая, зямля чыста пакрышаная, зямля надзвычайна захістаная.
20 Зямля надта хістаецца, як п’яны, і ківаецца, як начулішчны будан; выступ яе вялічны ёй; і падзець, і ня ўстане болей.
21 І станецца таго дня: даведаецца СПАДАР да войска высокага на вышы і да каралёў земных на зямлі.
22 І будуць зьберты, як бываюць зьбіраныя вязьні, да ямы, і замкнёны ў вязьніцы, і за шмат якіх дзён да іх даведаюцца.
23 Тады месяц зачырванеецца, і сонца засароміцца; бо СПАДАР войскаў будзе караляваць на гары Сыёне ў Ерузаліме, ды славута перад старцамі Сваімі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 24 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.