1 Слухайце гэта, доме Якаваў, што завіцеся імям Ізраеля, і вышлі з водаў Юдзіных, што прысягаеце імям СПАДАРА і мянуеце Бога Ізраелявага, ня ў праўдзе ані ў справядлівасьці;
2 Бо ад сьвятога места яны завуцца й на Бога, Ізраелявага апіраюцца, СПАДАР войскаў імя Ягонае.
3 Здаўна даўнейшыя здарэньні Я абяшчаў, і яны выходзілі з вуснаў Маіх, і Я даў чуць іх, рабіў зьнецейку, і яны ставаліся.
4 Бо Я ведаў, што ты цьвярды, і завыек твой — зялезныя жылы, і лоб твой — мядзяны;
5 Затым абяшчаў табе здаўна, перад тым, як гэта ставалася, Я даў табе чуць, каб ты не сказаў: "Мой балван зрабіў іх".
6 Ты чуў гэта, назіраў усе гэта; ці вы не прызнаіце гэтага? Я даў табе чуць адгэнуль новае, нават схаванае, і вы яе пазналі.
7 Цяпер яны створаныя, а не даўно, нават перад гэтым вы ня чулі празь іх, каб ты ня мог сказаць: "Вось, я ведаў празь іх".
8 Таксама ты ня чуў, таксама ты ня ведаў, таксама адгэнуль вуха твае ня было адчынена; бо Я ведаў, што ты абходзішся вельма ізрадліва, і ад улоньня цябе завуць выступнікам.
9 Дзеля імені Свайго Я адвалакаю гнеў Свой, і дзеля хвалы Свае Я ўзьдзержую Сябе што да цябе, каб Я не адцяў цябе.
10 Вось, Я зьлітаваў цябе, але ня ў срэбру; выпрабаваў цябе ў горне гароты.
11 Дзеля Сябе, дзеля Самога Сябе Я дзею, бо як бы імя Мае магло быць будзенена? І ня дам славы Свае другому.
12 Слухай Мяне, Якаве а Ізраелю, пагуканы Мой: гэта Я; Я першы, нават Я апошні;
13 Адно рука Мая паклала под зямлі, і правіца Мая расьцягнула нябёсы; загукаю Я да іх, і яны стануць разам.
14 Зьбярыцеся ўсі вы й слухайце: каторы памеж іх абясьціў гэта? СПАДАР улюбіў яго, ён споўне жаданьне свае на Бабілёне, і плячо ягонае на Хальдэях.
15 Я, Я гукаў, нават Я пагукаў яго, прывёў яго й зрабіў дарогу ягоную дасьпешнаю.
16 Дабліжчася да Мяне, слухайце гэта: нават на пачатку Я не казаў патай; адгэнуль, як справа пачалася, Я быў там; і цяпер Спадар СПАДАР паслаў Мяне і Дух Ягоны».
17 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Твой, Сьвяты Ізраеляў: «Я СПАДАР, Бог твой, што вуча цябе карыснага, вядзець цябе па дарозе, па якой ты маеш ісьці.
18 О, калі б ты быў уважлівы да расказаньняў Маіх! тады супакой твой быў бы, як рака, і справядлівасьць твая — як хвалі морскія.
19 І насеньне твае было б, як пясок, і патомства нутра твайго — як жвір яго; ня будзе аднята ані зьнішчана імя яго перад Імною».
20 Выходзьце з Бабілёну, уцякайце ад Хальдэяў, голасам пяцьця абяшчайце гэта, дайце пачуць гэта, разьнясіце гэта да канца зямлі, кажыце: «СПАДАР адкупіў слугу Свайго Якава!»
21 І яны ня сьмяглі на пустынях, па каторых Ён вадзіў іх: Ён вытачыў ім ваду із скалы; расьсек скалу, і паліліся воды.
22 «Няма супакою нягодным», — кажа СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 48 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.