1 Хто паверыў чутаму ад нас, і плячо СПАДАРОВА каму аб’явілася?
2 Ён узышоў перад відам Ягоным, як малады пагон, і як карэнь із сухое зямлі; няма ў Ім ані ўдобы, ані вялічча; і мы бачылі Яго, але ня было выгляду, каб мы Яго пажадалі.
3 Пагрэбаваны а адхінены людзьмі, муж болю, дазналы хваробы, і быццам хавалі віды ад Яго; пагрэбавалі, і мы не паважалі Яго.
4 Запраўды хваробы нашы Ён нёс і немарасьці нашы цягнуў; мы, адылі, мелі яго за зражонага а бітага Богам а мучанага.
5 Але Ён зранены быў за выступы нашыя і зьмяжджулены за бяспраўі нашы; кара супакою нашага на Ім, болькамі Ягонымі мы ачунялі.
6 Усі мы, як авечкі, блудзілі, кажны на дарогу сваю зьвярнуў; і СПАДАР узлажыў на Яго бяспраўі ўсіх нас.
7 Уцісьнены Ён быў а мучаны, і не адчыняў вуснаў Сваіх; як агнё, на зарэз ведзенае, і як авечка перад стрыгучымі яе немая, і не адчыняў вуснаў Сваіх.
8 Зь вязьніцы а суду быў узяты; і праз род Ягоны хто паведае? бо адцяты ад зямлі жывых; за выступ люду Майго быў зражаны.
9 І далі зь ліхадзеямі гроб Яму, а ў багатага па сьмерці Сваёй; бо не рабіў усілства, і ня было хітрыні ў вуснах Ягоных.
10 Але СПАДАР захацеў зьмяжджуліць Яго, прычыніць Яму болі. Як акануе душу Сваю на аброк, то абача насеньне, прадоўжа дні свае, і хаценьне СПАДАРОВА ў руццэ Ягонай будзе дасьпешным.
11 З трудненьня душы Свае абача, насыціцца. Пераз тое, што Яго пазнаюць, аправе Справядлівы Слуга Мой шмат каго, і бяспраўі іхныя пацягне.
12 Затым надзялю Яму памеж вялікіх, і з дужымі падзеле здабытак, бо Ён агаліў душу Сваю на сьмерць, і да выступнікаў залічаны, і панёс грахі шмат каго, і за выступнікаў прычыняўся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 53 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.