1 Таго часу паслаў Меродах-Валадан Валаданёнак, кароль Бабілёнскі, Гэзэку ліст а дары; бо чуў, што ён захварэў і ачуняў.
2 І ўзрадаваўся Гэзэка зь іх, і паказаў ім скарбніцу сваю, срэбра а золата а пахі а добрыя масьці а ўсю зброю сваю а ўсе, што было ў скарбніцах ягоных; не засталося ні воднае рэчы, каторай бы не паказаў ім Гэзэка ў доме сваім і ў вусёй дзяржаве сваёй.
3 І прышоў прарока Ісая да караля Гэзэкі, і сказаў яму: «Што сказалі гэтыя людзі? і скуль яны прышлі да цябе?» І Гэзэка сказаў: «З далёкае зямлі прышлі да мяне, з Бабілёну».
4 Але ён сказаў: «Што бачылі яны ў доме тваім?» І сказаў Гэзэка: «Бачылі ўсе, што ёсьць у доме маім; ня было рэчы, каторай бы я не паказаў ім у скарбніцах сваіх».
5 Тады Ісая сказаў Гэзэку: «Чуй слова СПАДАРА войскаў:
6 Вось, прыйдуць дні, што перанясуць да Бабілёну ўсе тое, што ў доме тваім і што айцове твае зьберлі дагэтуль; нічога не застанецца, — кажа СПАДАР. —
7 І возьмуць із сыноў тваіх, каторыя выйдуць ізь цябе, каторых ты народзіш, і будуць яны легчанцамі ў палацу караля Бабілёнскага».
8 Тады Гэзэка сказаў Ісаі: «Добрае слова СПАДАРОВА, каторае ты вымавіў», і сказаў: «Абы быў супакой а дабрабыт за дзён маіх».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 39 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.