1 У той час Мэрадахбаладан, сын Баладана, цар Бабілона, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо ён чуў, што быў хворы і акрыяў.
2 Узрадаваўся ім Эзэкія і паказаў ім сваю скарбніцу: срэбра, золата, духмянасці, шматкаштоўнае намашчэнне і ўсе склады дабра свайго ды ўсё, што знаходзілася ў скарбніцы яго. Нічога не засталося, чаго б не паказаў ім Эзэкія ў палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй.
3 Тады вось прыйшоў да Эзэкіі, цара, Ісая, прарок, і сказаў яму: «Што сказалі гэтыя людзі ды адкуль прыбылі яны да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З далёкай зямлі прыбылі яны да мяне, з Бабілона».
4 Дык сказаў ён: «Што бачылі яны ў тваім доме?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсць у доме маім, бачылі: не было аніводнай рэчы, якой не паказаў бы ім з сваіх каштоўнасцей».
5 Дык сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова Госпада Магуццяў:
6 “Вось жа прыйдуць дні, і возьмуць ад цябе ўсё, што ёсць у доме тваім і што назбіралі бацькі твае аж да сённяшняга дня, — у Бабілон, і не пакінуць нічога, — кажа Госпад.
7 Нават некаторых з сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты нарадзіў, возьмуць, і яны будуць еўнухамі — слугамі ў палацы цара Бабілонскага”».
8 Дык сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І дадаў: «Каб толькі былі супакой і бяспека ў дні мае».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 39 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.