1 А цяпер гэтак кажа Госпад, Які стварыў цябе, Якубе, і ўфармаваў цябе, Ізраэлю: «Не бойся, бо адкупіў Я цябе і назваў цябе імем тваім; ты — Мой.
2 Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,
3 бо Я — Госпад, Бог твой, Святы Ізраэля, твой Збаўца: Я даў Егіпет на адкупленне цябе, Этыёпію і Сабу — за цябе,
4 бо дарагім стаўся ў вачах Маіх і слаўным, Я люблю цябе і дам людзей за цябе і народы — за душу тваю.
5 Не бойся, бо Я з табою, ад усходу прывяду патомства тваё і з захаду збяру цябе.
6 Скажу поўначы: “Аддай!” і поўдню: “Не забараняй! Прывядзі сыноў Маіх здалёк і дачок Маіх з канцоў зямлі”.
7 Кожнага, хто завецца Маім імем, Таго стварыў Я на Сваю славу, уфармаваў яго і зрабіў яго».
8 Выведзі вонкі народ сляпы, хоць маюць яны вочы, глухіх, хоць ёсць у іх вушы.
9 Хай усе народы збяруцца разам і аб’яднаюцца плямёны: хто з іх абвесціць гэта і папярэднія дзеі дасць нам пачуць? Хай дадуць сведкаў сваіх, і хай апраўдваюцца, і хай слухаюць і кажуць: «Гэта праўда!»
10 «Вы сведкі мае, — кажа Госпад, — ды паслугач мой, якога Я выбраў, каб ведалі і верылі Мне і зразумелі, што Я той самы; перада Мною бог не быў утвораны і па Мне — не будзе.
11 Я, Я — Госпад, і па-за Мной няма збаўцы.
12 Я гэта абвясціў і збавіў; даў чуць, і не было ў вас чужога; а вы — сведкі Мае, — кажа Госпад, — і Я — Бог.
13 Я ад самага пачатку Той Самы. І няма нікога, хто б вырваў з Маёй рукі; Я ўчыню, і хто зменіць гэта?»
14 Гэта кажа Госпад, Адкупіцель ваш, Святы Ізраэлеў: «Дзеля вас паслаў у Бабілон і вывеў усіх бежанцаў і халдэяў, якія выхваляюцца сваімі караблямі.
15 Я — Госпад, ваш Святы, Творца Ізраэля, ваш Валадар».
16 Гэта кажа Госпад, Які праклаў дарогу праз мора і сцежку праз бурныя воды,
17 Які вывеў калясніцу і каня, дружыну і асілка; усе разам паляглі і не падняліся, былі сцёртыя і, як кнот, патушаныя:
18 «Не ўспамінайце мінулага і не прыглядайцеся да старадаўняга:
19 вось, Я чыню новае, і цяпер збудзецца; ці ж вы не пазнаеце гэтага? Вось жа, пакладу дарогу праз пустыню, а на бездарожжы — рэкі.
20 Будуць славіць Мяне палявы звер, драконы і страусы, бо вывеў Я на пустыні воды, а рэкі на бездарожжы, каб даць пітво народу Майму, выбранаму Майму.
21 Народ гэты Я сфармаваў для Сябе, будуць яны распавядаць Маю хвалу.
22 Ты, Якубе, не прызываў Мяне, а ты, Ізраэлю, быў апанаваны нават непрыязнасцю да Мяне.
23 Не ахвяраваў ты Мне ягнят цэласпалення твайго, ні сваімі ахвярамі падзякі не ўславіў Мяне. Не абцяжарыў Я цябе ахвярай добраахвотнай, не зрабіў Я табе прыкрасці з кадзілам.
24 Не купіў ты Мне трыснягу за грошы і тлустасцю тваіх ахвяр падзякі не насыціў Мяне; наадварот, прымусіў Мяне цярпець цяжар тваіх грахоў, зрабіў Мне прыкрасць правіннасцямі тваімі.
25 Я, Я — Той Самы, Які нішчу правіннасці твае адносна Мяне і не ўспомню грахоў тваіх.
26 Дай Мне прыпомніць, судзіць будзем разам, расказвай, каб апраўдацца.
27 Зграшыў твой першы бацька, і пасрэднікі твае спракудзіліся перада Мною.
28 Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 43 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.