1 Прадказанне Дамаску. «Вось жа, Дамаск перастане быць горадам і станецца кучай руінаў.
2 Пакінутыя гарады Араэра стануцца для статкаў; і будуць яны там спачываць, і не будзе нікога, хто б спалохаў [іх].
3 І адбяруць умацаванні ад Эфраіма і ўладанне ад Дамаска, і рэшткі Сірыі стануцца, як слова сыноў Ізраэля, — кажа Госпад Магуццяў. —
4 І будзе ў той дзень: зменшыцца слава Якуба і тлустасць цела яго схуднее;
5 і будзе, як калі жнец забірае сцябліны і рука яго збірае каласы; і будзе, як калі хто шукае каласы ў лагчыне Рэфаім.
6 І застанецца на ёй калоссе, як калі абтрасаюць аліўкавае дрэва: дзве або тры аліўкі [застаюцца] на верхніх галінах, ці чатыры або пяць — на вершаліне садавіннага дрэва», — кажа Госпад Бог, Бог Ізраэля.
7 У той дзень будзе глядзець чалавек на Творцу свайго, і вочы яго звернуцца да Святога Ізраэлева;
8 і не будзе ён глядзець на ахвярнікі, якія зрабілі яго рукі, і на тое, што стварылі пальцы яго, не будзе глядзець на гаі [балванам пасвячоныя] ды кадзільніцы.
9 У той дзень гарады будуць пазбаўлены моцы сваёй, як гарады, якія пакінулі гевеі і амарэйцы перад абліччам сыноў Ізраэля, і будзе пустыня,
10 бо забыўся ты Бога збаўлення свайго і не ўспомніў пра скалу моцы сваёй: дзеля таго пасадзіш ты расліны прыемныя ды парастак чужы пасееш.
11 У самы дзень пасадкі тваёй ты будзеш клапаціцца пра іх, а назаўтра будзеш рупіцца, каб насенне тваё зацвіло; ў дзень нястачы прападзе жатва, і боль несуцешны будзе.
12 О! Гоман многіх народаў! Гамоняць, быццам гоман мора, і віраванні натоўпаў будуць шумець, быццам шум водаў.
13 Будуць шумець народы, як шум хвалістых водаў, і пасварыцца на яго Госпад, і ўцячэ далёка, і панясецца ён, як пыл горны ад ветру ды як віхура ў час навальніцы.
14 Вечар — і вось жа, замяшанне, а золак — і яго няма, гэткая ёсць дзейнасць тых, якія нас падаўлялі, ды такі лёс тых, якія рабавалі нас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 17 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.