1 «Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!
2 Навошта вы адважваеце срэбра на тое, што не ёсць хлебам? І працу сваю на тое, што не накорміць? Слухайце, хто слухае Мяне, і спажывайце добрае, каб адчула асалоду душа ваша ў тлустым.
3 Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».
4 Вось, яго ўстанавіў сведкам для народаў і правадыром і настаўнікам для плямёнаў.
5 Вось, пазавеш народ, якога не ведаў, і вось, народы, якія цябе не ведалі, прыбягуць да цябе дзеля Госпада, Бога твайго, і дзеля Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.
6 Шукайце Госпада, пакуль можна знайсці, прызывайце Яго, пакуль блізка!
7 Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
8 «Бо Мае намеры — не вашы намеры, і вашы дарогі — не Мае дарогі, — кажа Госпад.
9 Бо як нябёсы высока над зямлёю, так высока дарогі Мае над дарогамі вашымі і намеры Мае — над намерамі вашымі.
10 І як дождж або снег спадае з неба і туды больш не вяртаецца, але поіць зямлю і корміць яе, і дае, каб яна радзіла, і дае насенне сейбіту і хлеб едаку,
11 так будзе са словам Маім, якое выходзіць з вуснаў Маіх: і не вяртаецца да Мяне пустым, але зробіць, што толькі Я захачу, і будзе мець поспех у тых, да якіх яго Я паслаў.
12 Бо з радасцю выйдзеце і ў супакоі вас выведуць; горы і ўзгоркі перад вамі спяваць будуць песні, а ўсе дрэвы навакольныя пляскаць будуць у далоні.
13 Замест церняў вырасце кіпарыс, замест жыгучкі вырасце мірт, і будзе гэта на хвалу Госпаду, як знак вечны, які не знішчыцца».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 55 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.