1 Слухайце гэта, доме Якуба, якія называецеся імем Ізраэля і якія паходзіце з вытокаў Юды; вы, што прысягаеце ў імя Госпада і Бога Ізраэля прызываеце, ды не ў праўдзе і не ў справядлівасці.
2 З горада Святога пакліканы яны, і апіраюцца на Бога Ізраэля; імя Яго — Госпад Магуццяў.
3 «Падзеі ранейшыя даўно вам абвясціў, і з вуснаў Маіх яны выйшлі, і Я даў пачуць іх; раптам стаў дзейнічаць, і збыліся.
4 Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
5 Прадказаў я табе даўно, перш, чым збыліся, паказаў табе, каб часам не сказаў ты: “Ідал мой гэта зрабіў, ды скульптура мая і статуя загадалі пра гэта”.
6 Ты чуў і пабачыў усё гэта, ці ж цяпер гэтага не абвесціш? Даю цяпер табе пачуць новае і схаванае, чаго не ведаеш.
7 Толькі што створаны, а не даўно, ды перад днём іх, а ты не чуў пра іх, каб часам не сказаў: “Вось, я ведаў пра іх”.
8 Ані ты чуў, ані ведаў, ані тады адкрылася вуха тваё; бо ведаю, што ты пераваротна крывіш душою і завуць цябе парушальнікам ад улоння.
9 Дзеля імя Майго аддалю абурэнне Сваё і дзеля славы Сваёй стрымаю Сябе адносна цябе, каб цябе не знішчыць.
10 Вось жа, пераплавіў Я цябе, але не як срэбра, выпрабаваў цябе ў печы ўбогасці.
11 Дзеля Мяне, дзеля Мяне так учыню, каб не быў зняважаны; і славы Сваёй не аддам іншаму.
12 Слухай Мяне, Якубе, ды Ізраэлю, якога Я паклікаў; Я, Я — першы, і Я — апошні.
13 Рука Мая заснавала зямлю, і Мая правіца распасцёрла неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.
14 Збярыцеся вы ўсе і слухайце: хто з іх абвясціў гэтыя рэчы? Госпад узлюбіў Яго; ён споўніць волю Яго над Бабілонам і руку Яго [уздыме] над халдэямі.
15 Я, Я сказаў і паклікаў яго; прывёў яго, і паспяховым быў шлях яго.
16 Ідзіце да Мяне і паслухайце вось што: не ў скрытасці гаварыў Я ад пачатку, з таго часу, як гэта споўнілася, Я быў там; а цяпер паслаў Мяне Госпад Бог разам з Духам Сваім».
17 Вось што кажа Госпад, Адкупіцель твой, Святы Ізраэлеў: «Я — Госпад, Бог твой, вучу цябе карысным рэчам, кіруючы табой у дарозе, якою ідзеш.
18 О, каб зважаў ты на Мае прыказанні! Стаўся б твой супакой, як рака, а справядлівасць твая, як марскія хвалі,
19 і былі б твае нашчадкі, як пясок, а парасткі ўлоння твайго, як яго зярняты, ніколі б не было знішчана і сцёрта імя тваё перад абліччам Маім».
20 Выходзьце з Бабілона, уцякайце ад халдэяў, гоманам радасці абвяшчайце; дайце пачуць пра гэта, разносце [навіну] пра тое аж на ўскрай зямлі, кажыце: «Госпад выкупіў слугу свайго Якуба».
21 Не чулі смагі, калі вёў іх праз пустыню; вывеў ім ваду са скалы, і рассек скалу, і паліліся воды.
22 «Бязбожнікам жа няма супакою», — кажа Госпад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 48 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.