1 «Гэй, усі ўсьмяглыя, ідзіце да водаў, і вы, срэбра ня маючыя, ідзіце, купляйце й ежча, ідзіце, купляйце бяз срэбра а дарма, віно а малако.
2 Нашто вы важыце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу вашу за тое, што ня сыце? Слухайце, слухайце Мяне, і будзеце есьці добрае, і няхай раскашуюцца ў туку душы вашыя.
3 Сьхініце вуха свае і Прыйдзіце да Мяне; слухайце, і жыва будзе душа ваша; Я ўчыню з вамі вечную змову, вернае міласэрдзе Давіду.
4 Вось, я даў Яго за сьветку людам, правадыром а расказаньнікам народам.
5 Вось, народ, каторага ня знаеш, прыгукаеш, і народ, што ня знае цябе, прыбяжыць да цябе дзеля СПАДАРА, Бога твайго, і сьвятога Ізраелявага, бо Ён уславіў цябе.
6 Шукайце СПАДАРА, як можна знайсьці Яго, прыгукайце Яго, як Ён блізка.
7 Няхай пакіне нягодны дарогу сваю і чалавек нягоднасьці падумкі свае, хай зьвернецца да СПАДАРА, і Ён паспагадае яму, і — да Бога нашага, бо Ён шмат даруе;
8 Бо думкі Мае — ня вашы думкі, і дарогі вашы — не дарогі Мае, — агалашае СПАДАР. —
9 Але колькі неба вышшае за зямлю, толькі дарогі Мае вышшыя за дарогі вашы і думкі Мае за думкі вашыя;
10 Бо як зыходзяць дождж а сьнег ізь неба і не зварачаюцца туды, але пояць зямлю і даюць ёй сілу радзіць а расьціць, каб яна магла даць сяўбу сяўбіту і хлеб ядучаму;
11 Так будзе й слова Маё, што выходзе з вуснаў Маіх: яно ня зьвернецца да Мяне пустое, але споўне волю Маю і будзе дасьпешнае ў тым, да чаго Я паслаў яго.
12 Бо з радасьцяй вы пойдзеце і ў супакою будзеце ведзены; горы а ўзгоркі выбухнуць песьняю перад вамі, і ўсі дзервы ў полю запляскаюць у ладкі.
13 Замест церневага кустоўя абыйдзе кіпрыс; замест верасу вырасьце мірта; і гэта будзе СПАДАРУ на славу, знакам вечным, што ня будзе адцяты».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 55 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.