1 «Маўчыце перад Імною, абтокі, а люды няхай адновяць сілу, няхай дабліжацца, тады няхай скажуць: "Станьма разам на суд".
2 Хто пабудзіў з усходу справядлівага, гукнуў яго да нагі свае, даў народы яму і ўладу над каралямі? Ён даў іх, як пыл, пад меч ягоны, як разьвеяную салому, пад лук ягоны.
3 Ён перасьледаваў іх, прайшоў у супакою па дарозе, па каторай ногі ягоныя не хадзілі.
4 Хто дзеяў і зрабіў, прыгукаўшы спачатна пакаленьні? Я, СПАДАР, першы і з апошнімі Я Тый.
5 Абтокі бачылі й баяліся; канцы зямлі дрыжэлі, бліжыліся а прыходзілі.
6 Кажны памагаў прыяцелю свайму й казаў брату свайму: "Мацуйся".
7 Умелы майстра мацуе літоўніка, тый, што выгладжуе кляўцом, таго, што куе на кавале, кажучы: "Гэта добра!" і мацуе гэта гваздамі, каб ня хісталася.
8 Але ты, Ізраелю, слуга Мой, Якаве, абраны мой, насеньне Абрагамова, любовага Майго,
9 Каторага Я няў з канцоў зямлі, і з найдальшых кутоў яе прыгукаў, і сказаў табе: "Ты слуга Мой, Я абраў цябе і не адхінуў цябе",
10 Ня бойся, бо Я — з табою, не палохайся, бо Я Бог твой; Я ўмацую цябе, нават Я памагу табе, нават Я паддзяржу цябе правіцаю справядлівасьці Свае.
11 Вось, будуць засарамочаны а паганбены ўсі, што былі ўзлаваўшыся на цябе, будуць як нішто; і загінуць тыя, што правуюцца з табою.
12 Будзеш шукаць іх, і ня знойдзеш іх, тых, што сьперачаліся з табою; будуць як нішто, і як чыстае нішто тыя, што ваююць із табою;
13 Бо Я СПАДАР, Бог твой, што дзяржыць правіцу тваю, кажучы табе: "Ня бойся, Я памагу табе".
14 Ня бойся, чарвяча Якаве, нячысьлены Ізраелю, Я памагу табе, — агалашае СПАДАР а Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў. —
15 Вось, я зраблю цябе новаю войстраю малатарняю, войстраю з абодвых бакоў; Ты будзеш малаціць горы і пакрышыш, і ўзгоркі зробіш, як ўмецьце.
16 Ты будзеш веяць іх, і вецер разьнясець іх, і віхор расьцяруша іх; але ты будзеш цешыцца ў СПАДАРУ, у Сьвятым Ізраелявым будзеш хваліцца.
17 Убогія а бедныя шукаюць вады, але няма; язык іхны сохне ад смагі: Я, СПАДАР, адкажу ім, Бог Ізраеляў не пакіне іх.
18 Я адчыню рэкі на высокіх месцах і жаролы сярод далінаў; Я абярну пустыню ў копань і сухую зямлю ў вытокі вады.
19 Я пасаджу на пустыні кедру, акацу а мірту а аліўку; Я пастанаўлю ў сьцепе кіпрыс, явар а бук разам,
20 Каб абачылі а пазналі, пераканаліся а ўсі ўцямілі, што рука СПАДАРОВА зрабіла гэта, і Сьвяты Ізраеляў стварыў гэта.
21 Дабліжча справу вашу, — кажа СПАДАР; — дабліжча блізюсенька моцныя довады вашы», кажа Кароль Якаваў.
22 Няхай яны блізюсенька дабліжацца й скажуць нам тое, што будзе; зьясьніце нам, што значаць пачаткі здарэньняў, каб мы абярнулі сэрцы нашы і даведаліся канец іх; альбо азнайміце нам прыйдучыя.
23 Азнайміце нам здарэньні пасьлейшыя, і будзем ведаць, што багове вы; ці будзеце рабіць добрае ці благое, мы будзем дзівавацца і абачым з вамі разам.
24 Але вось, вы нішто, і справа вашая чыстае нішто; агіда тый, хто абірае вас.
25 «Я ўзьняў, пабудзіў аднаго з поўначы, і ён прыйдзе; ад усходу сонца ён будзе гукаць імя Мае; ён прыйдзе на князёў, як на гліну, і патопча, як ганчар ліпкую гліну».
26 Хто сказаў гэта ўперад, каб мы даведаліся, і здаўна, каб мы сказалі: «Ён справядлівы»? Але нават ніхто не сказаў, нават ніхто не абясьціў, і ніхто ня чуў словаў вашых.
27 «Адно першы на Сыёне: вось, вось яны, і Я Ерузаліму дам прыносіць добрыя ведамкі.
28 І Я глянуў, і ня было нікога, і меж іх няма парадніка, каб Я мог папытацца ў іх, і каб яны адказалі.
29 Вось, яны ўсі ашука, справы іхныя нішто, вецер а нярад літыя балваны іхныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 41 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.