1 Цяжар узглядам Моава. — Бо ночы аглабаны Ар моаўскі, спустошаны; бо ночы аглабаны Кір моаўскі і зьнішчаны.
2 Ён узышоў да Байту а Дывону на ўзвышшы, плакаць. Па Нево а па Медэве Моаў плача; на кажнай галаве там лысіна, і барада астрыжана.
3 На вуліцах ягоных паперазаныя зрэбнінаю; на стрэхах ягоных і на вуліцах ягоных кажны вые, аж заходзіцца.
4 І Гэшбон будзе галасіць і Елеяла; аж да Ягацы будзе чуваць голас іхны; затым узброеныя Моававы будуць галасіць: душа немарасьціцца ў ім.
5 Сэрца мае загалосе па Моаву; уцекачы ягоныя ўцякаюць да Цоару і да трэйцяга Еґлафу; бо, плачучы, яны падняліся ўсходамі да Лугіфу, на дарозе да Горонаіму паднялі крык зьнішчэньня;
6 Бо воды Німрыму высахнуць; бо трава ссохла, і новая трава скончылася, няма зяленіва.
7 Затым лішніца, якая была зьберта, і тое, што было ашчаджана, будуць перанесены пераз раку даліны;
8 Бо галашэньне навокал граніцаў Моава, вык яго аж да Еґлаіму і вык яго аж да Беер-Еліму;
9 Бо вада Дывону поўная крыві; бо Я навяду на Дывон яшчэ дадаткавае, — лявы на тога, хто ўцякае з Моаву, і на астачу зямлі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.