Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына, 3 Эстэрына, 3 глава

1 І, па гэтых падзеях, узьвялічыў кароль Агасвер Гамана Гамедафенка, Аґаґяніна, і ўзвышыў яго, і пастанавіў седава ягонае вышэй за ўсіх князёў, каторыя ў яго;
2 І ўсі слугі каралёвы, што ля каралеўскае брамы, кланяліся а падалі ніцма перад Гаманом; бо гэтак расказаў кароль. А Мордэхай ня кланяўся ані падаў ніцма.
3 І гукалі слугі каралеўскія, каторыя ля брамы каралеўскае, Мордэхаю: «Чаго ты выступаеш із расказаньня каралеўскага?»
4 І як яны гукалі яму кажны дзень, а ён ня слухаў іх, то яны даказалі Гаману, каб паглядзець, ці вытрывае ў слове Мордэхай, бо ён азнайміў ім, што ён Юдэй.
5 І як Гаман пабачыў, што Мордэхай ня кланяецца яму й ня падае ніцма перад ім, тады Гаман напоўся гневам.
6 І лёгка было яму налажыць рукі на аднаго Мордэхая; але як азнаймілі яму люд Мардэхаёў, то шукаў Гаман выгубіць усіх Юдэяў, што ў цэлым каралеўстве Агасверавым, люд Мордэхаёў.
7 Праз гэта першага месяца, каторы ё месяц Нісан, двананцатага году караля Агасвера, кідалі на пур, значыцца на жэрабя, перад відам Гамана дзень пры дню, месяц пры месяцу, жерабя пала на двананцаты, каторы месяц Адар.
8 І сказаў Гаман каралю Агасверу: «Ёсьць адзін люд, рассыпаны а расьцярушаны памеж людаў па ўсіх краінах каралеўства твайго; і правы іхныя накшыя, чымся ў вусіх людаў, і праваў каралеўскіх яны не дзяржаць; затым не карысна каралю пакідаць іх.
9 Калі каралю гэта здаецца добрым, хай напішуць, каб яны былі выгублены; і я адважу дзесяць тысячаў таланяў срэбра на рукі тых, што гэтым зоймуцца, каб занесьлі да скарбу каралеўскага».
10 Тады зьняў кароль жуковіну сваю з рукі свае й аддаў яе Гаману Гамедафенку, Аґаґяніну, уцісканьніку Юдэйскаму.
11 І сказаў кароль Гаману: «Аддаю тэ срэбра а люд; рабі зь ім, як табе любя».
12 І пагукалі пісараў каралеўскіх трынанцатага дня першага месяца і напісалі подле ўсёга, што Гаман расказаў, намесьнікам каралеўскім а вайводам над кажным краям а князём кажнага народу, кажнага краю пісьмом яго і кажнаму народу моваю яго; напісалі ад караля, і запячатавалі жуковінаю каралеўскаю.
13 І пасланы былі лісты ганцамі да ўсіх краёў каралёвых, каб вынішчыць, забіць а выгубіць усіх Юдэяў, ад малога аж да старога, дзецяняты а жанкі, за адзін дзень, трынанцатага дня двананцатага месяца, значыцца месяца Адара, і маемасьць іхную разглабаць.
14 Адпіс гэтага пісаньня аддаць, як права кажнага краю, каб быў агалошаны люду, каб былі гатовы да гэтага дня.
15 Ганцы вышлі борзда з каралеўскім расказаньням. І права было дана ў Сусе сталіцы; і кароль, і Гаман селі й пілі, а сталічнае места было ў замятні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэрына, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.