Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Эстэрына, 7 Эстэрына, 7 глава

1 І прышоў кароль а Гаман на чэсьць да Естэры караліцы.
2 І сказаў кароль Естэры таксама й другога дня ў часе піцьця віна: «Што за просьба твая, караліца Естэр? тое дасца табе; і што за маленьне твае? аж да палукаралеўства яно будзе споўнена».
3 І адказала караліца Естэр, і сказала: «Калі я прыдбала ласку ў ваччу тваім, каролю, і калі каралю гэта зьлюб, дык хай будуць дараваны імне жыцьцё мае, подле жаданьня майго, і люд мой, на просьбу маю!
4 Бо праданы мы, я а люд мой, на вынішчэньне, забіцьцё а загубу. Калі б мы былі праданы за нявольнікаў а нявольніцы, я маўчэла б, хоць уцісканьнік не надгарадзіў бы шкоды каралю».
5 І адказаў кароль Агасвер, і сказаў караліцы Естэры: «Хто гэта такі, і йдзе тый, што важыўся ў сэрцу сваім зрабіць гэтак?»
6 І сказала Естэр: «Уцісканьнік а непрыяцель — гэты нягодны Гаман!» І Гаман спалохаўся караля а караліцы.
7 І кароль устаў у гневе сваім ад піцьця віна, і пайшоў у палацкі сад; Гаман жа застаўся маліць караліцу Естэр за жыцьцё свае, бо ён бачыў, што наканаваў яму кароль ліха.
8 Як кароль зьвярнуўся з палацкага саду да дому піцьця віна, Гаман быў прыпаўшы да ложку, на каторым была Естэр. І сказаў кароль: «Нават і сіліць караліцу хоча ў прытомнасьці маёй у доме!» Слова вышла з вуснаў караля, — і накрылі від Гаману!
9 І сказаў Гарбона, адзін ізь легчанцоў пры каралю: «Во й шыбеніца, каторую пастанавіў Гаман Мордэхаю, каторы казаў добрае праз караля, стаіць ля дому Гамановага, увышкі пяцьдзясят локцяў». І сказаў кароль: «Засіліце яго на ёй».
10 І засілілі Гамана на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў Мордэхаю. І гнеў каралёў уціхамірыўся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэрына, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.