1 І сталася на трэці дзень, што Эстэр, апрануўшыся ў царскія шаты, стала на панадворку царскага дома і затрымалася перад царскім палацам. Цар жа сядзеў на сваім троне ў пярэднім пакоі палаца, насупраць брамы дома.
2 І сталася, калі цар убачыў Эстэр, калі царыца стаяла, спадабалася яна вачам яго, ды выцягнуў ён да яе залаты скіпетр, які меў у руцэ; яна падышла і дакранулася да канца скіпетра яго.
І калі яна апранулася ў пышныя царскія шаты і прызвала Збаўцу і Валадара ўсіх, Бога, узяла дзвюх паслугачак,
і на адну яна нават апіралася, як бы ў раскошы,
а другая ішла за гаспадыняю, падтрымліваючы ападаючыя на зямлю шаты.
Сама яна, пафарбаваўшы твар ружовай фарбай і з бліскучымі вачамі, хавала смутак душы і страх смерці.
Такім чынам, яна, увайшоўшы праз чарговыя дзверы, стала ва ўнутраным пакоі насупраць цара, дзе ён сядзеў на пасадзе царства свайго, апрануты ў царскія шаты і свецячыся каштоўнымі камянямі: і выгляду ён быў страшнага, і трымаў залаты скіпетр.
2дж І калі падняў ён твар, убачыў яе, як вол у разгары злосці сваёй, і, думаючы яе забіць, закрычаў непрыхільна: «Хто, не пакліканы, асмеліўся ўвайсці ў пакой?» І царыца схілілася, і з пабялелым тварам самлела, і абаперлася на галаву паслугачкі, якая яе апярэджвала.
2дз І Бог юдэяў, Госпад усяго стварэння, змяніў дух цара ў ласкавасць, і ён паспешна і са страхам сышоў з пасада; і, падтрымліваючы яе рукамі сваімі, аж пакуль яна апрытомнела, спакойнымі словамі шаптаў ёй:
«Што табе, Эстэр, царыца, сястра мая, суправіцелька? Я брат твой, не бойся.
Не памрэш; бо гэты закон устаноўлены для ўсіх, а не для цябе.
Хадзем!»
І, падняўшы залаты скіпетр, паклаў яго ёй на шыю, і пацалаваў яе, і сказаў: «Кажы мне, што маеш!»
Яна адказала: «Убачыла цябе, гаспадару, як анёла Божага, ды ўзварушылася маё сэрца ад страху тваёй славы;
бо ты надта дзіўны, гаспадару, і твар твой поўны ласкавасці».
А калі гэта казала, зноў самлела і чуць не памерла.
А цар спалохаўся, і ўсе яго паслугачы.
3 І сказаў ёй цар: «Што хочаш, царыца Эстэр? Якая твая просьба? Хоць палову царства прасі — будзе дадзена табе».
4 Яна ж адказала: «Калі гэта падабаецца цару, прашу прыйсці да мяне сёння разам з Аманам на застолле, якое я прыгатавала».
5 І цар адразу ж: «Паклічце, — кажа, — хутчэй Амана, нешта Эстэр хоча сказаць». Такім чынам, цар і Аман прыбылі на застолле, якое ім справіла царыца.
6 І калі выпіў цар віна, сказаў ёй: «Чаго просіш, каб даць табе, і чаго патрабуеш? Хоць палову царства майго папросіш — атрымаеш».
7 Эстэр адказала яму: «Патрабаванне маё і просьба:
8 Калі маю ласку перад абліччам цара і калі цару падабаецца, каб даць мне, што прашу, і каб споўніць маю просьбу, то хай цар і Аман прыйдуць на застолле, якое я спраўлю ім, і заўтра я зраблю паводле слова цара».
9 Дык у той дзень выйшаў Аман вясёлы і з лёгкім сэрцам. І калі ўбачыў ён Мардахэя, які сядзеў у браме палаца і не толькі не ўстаў перад ім, але і нават не варухнуўся з месца свайго, дзе сядзеў, то ён надта ўзлаваўся.
10 І, апанаваны злосцю, вярнуўся ў свой дом, склікаў да сябе сваіх прыяцеляў і сваю жонку Зарэс,
11 і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.
12 І пасля гэтага сказаў ён: «Ды і царыца Эстэр нікога іншага не запрасіла на застолле з царом, апрача мяне; у яе разам з царом таксама і заўтра буду частавацца.
13 І хаця ўсё гэта ў мяне будзе, я лічу, што ў мяне нічога няма, пакуль буду бачыць Мардахэя юдэя, які сядзіць пры царскай браме».
14 І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.

Примечания к тексту

2 дапаўненні згодна гебрайскаму арыгіналу, перакладу LXX (Септуагінты).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэр, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.