1 На трэці дзень Эстэр адзелася па-царску. І стала яна на ўнутраным двары царскага дома, перад домам цара; а цар сядзеў тады на царскім троне сваім, у царскім доме, проста і насупраць уваходу ў дом. Калі цар убачыў царыцу Эстэр, якая стаяла на двары, яна знайшла міласьць у вачах яго.
2 І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр, які быў у руцэ ў яго, і падышла Эстэр і дакранулася да канца скіпетра.
3 І сказаў ёй цар: што табе, царыца Эстэр, і якая просьба твая? Нават да паўцарства будзе дадзена табе.
4 І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, хай прыйдзе цар з Аманам сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму.
5 І сказаў цар: схадзеце хутчэй па Амана, каб зрабіў па слове Эстэры. І прыйшоў цар з Аманам на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр.
6 І сказаў цар Эстэры пры піцьці віна: якое жаданьне тваё? яно будзе задаволена; і якая просьба твая? хоць бы да паўцарства, яна будзе выканана.
7 І адказвала Эстэр і сказала: вось маё жаданьне і мая просьба:
8 калі я знайшла добрую волю ў вачах цара, і калі цару заўгодна задаволіць жаданьне маё і выканаць просьбу маю, дык хай цар з Аманам прыйдзе на гасьціну, якую я прыгатую ім, і заўтра я выканаю слова цара.
9 І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і дабрадушны. І калі ўбачыў Аман Мардахэя каля брамы царскае, і той ня ўстаў і зь месца не скрануўся перад ім, тады напоўніўся Аман гневам на Мардахэя.
10 Аднак жа сьцярпеў Аман. А калі прыйшоў у дом свой, дык паслаў паклікаць сяброў сваіх і Зэрэш, жонку сваю.
11 І расказваў ім Аман пра вялікае багацьце сваё і пра мноства сыноў сваіх і пра ўсё тое, як узьвялічыў яго цар і як узьнёс над князямі і слугамі царскімі.
12 І сказаў Аман: ды і царыца Эстэр нікога не паклікала з царом на гасьціну, якую яна прыгатавала, акрамя мяне; так і назаўтра я кліканы да яе з царом.
13 Але ўсяго гэтага ня досыць мне, пакуль я бачу Мардахэя Юдэя, як ён сядзіць каля брамы царскай.
14 І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: хай падрыхтуюць дрэва вышынёю ў пяцьдзясят локцяў, і раніцай скажы цару, каб павесілі Мардахэя на ім, і тады весела ідзі на гасьціну з царом. І спадабалася гэта слова Аману, і ён падрыхтаваў дрэва.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэр, 5 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.