1 У тую ноч цар не мог заснуць, дык загадаў прынесці яму памятную кнігу — аналы мінулага часу. Калі іх чыталі ў прысутнасці цара,
2 знойдзена было тое месца, у якім было напісана, як Мардахэй данёс пра падкопы двух прыдзверных еўнухаў, Багату і Тарэса, якія хацелі накласці рукі на цара Асуэра.
3 Калі гэта цар пачуў, спытаўся: «Што за гэту вернасць атрымаў Мардахэй, якую пашану і ўзнагароду?» І сказалі яму паслугачы яго і памочнікі: «Ён не атрымаў зусім ніякай узнагароды».
4 І раптам спытаўся цар: «Хто там на панадворку?» А гэта прыйшоў Аман на знешні панадворак царскага дома параіць цару, каб ён загадаў павесіць на шыбеніцы, якую [Аман] яму падрыхтаваў, Мардахэя.
5 Паслугачы адказалі: «Гэта Аман стаіць на панадворку». І цар загадаў: «Хай увойдзе!»
6 І, калі ён увайшоў, сказаў яму: «Што належыць зрабіць таму чалавеку, якога цар хоча ўшанаваць?» Аман жа, думаючы ў сваім сэрцы і разумеючы, што нікога іншага, але яго цар ушанаваць хоча,
7 адказаў: «Чалавек, якога цар прагне ўшанаваць,
8 павінен апрануцца ў царскія шаты, у якія цар апрануты, і павінен быць пасаджаны на каня з-пад сядла царскага, і хай возьме на галаву сваю вянец царскі;
9 ды хай першы з найбольш знатных князёў царскіх апране яго, і трымае каня яго, і, ідучы вуліцамі горада, выкрывае і кажа: “Так будзе ўшанаваны кожны, каго захоча цар ушанаваць”».
10 Дык сказаў яму цар: «Паспяшайся, узяўшы шаты і каня, як ты сказаў — зрабі Мардахэю, юдэю, які сядзіць у браме палаца; глядзі, каб не прапусціць нічога з таго, што ты сказаў».
11 Такім чынам, Аман узяў шаты і каня; і ўбраў Мардахэя, і, пасадзіўшы на каня, ішоў наперадзе па гарадской плошчы, выкрыкваючы: «Такою пашанаю ўшаноўваецца той, каго захоча цар ушанаваць».
12 І вярнуўся Мардахэй да брамы палаца; і Аман паспешна пайшоў, сумны, у дом свой з закрытай галавой.
13 І Аман расказаў жонцы сваёй Зарэс і прыяцелям пра ўсё, што спаткала яго; адказалі яму мудрацы, якіх меў для парады, і жонка яго: «Калі Мардахэй з народа юдэйскага, а ты перад ім пачаў падаць, дык не зможаш перамагчы яго, але падзеш перад ім».
14 Калі яны яшчэ з ім размаўлялі, прыйшлі еўнухі цара і прымусілі яго хутка ісці на застолле, якое справіла царыца Эстэр.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэр, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.