1 А цар Асуэр наклаў падатак на зямлю і марскія астравы.
2 Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў,
3 і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення.
І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!»
Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным:
«Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай;
два ж драконы — гэта я і Аман;
народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў.
3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў.
І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога.
Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны.
І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

Примечания к тексту

3 дапаўненні згодна гебрайскаму арыгіналу, перакладу LXX (Септуагінты).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эстэр, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.