1 І адказаў Елігу, і сказаў:
2 «Слухайце, мудрыя, словы мае, і, ведаючыя, нахініце вуха да мяне;
3 Бо вуха прабуе словы, а паднябеньне спытуе ежу.
4 Выбярыма сабе права, і вызначма мяжсобку, што добрае.
5 Бо сказаў Ёў: "Мая праўда, але Бог адхінуў суд мой.
6 Ці маю я маніць праз суд свой? Рана мая невылячальная бяз выступу".
7 Хто людзіна, як Ёў, што п’ець насьмех, як ваду,
8 І падарожжуе ў таварыстве зь ліхадзеямі, і ходзе зь людзьмі нягоднымі?
9 Бо ён сказаў: "Няма карысьці чалавеку, калі ён мае зычлівасьць у Бога".
10 Дык, людзі разумныя, паслухайце мяне, хай Бог крые, каб у Бога была нягоднасьць, і ў Усемагучага бяспраўе.
11 Бо подле ўчынку чалавека Ён адплаце яму, і подле падарожжа людзіны Ён знойдзе яе.
12 Запраўды, Бог ня чыне нягодна, і Ўсемагучы не перакручуе суду.
13 Хто паручыў Яму зямлю, і хто ўзлажыў на Яго цэлы сьвет?
14 Калі б Ён зьвярнуў да Сябе сэрца Свае, забраў да Сябе дух Свой а дых Свой, —
15 Усе цела разам зьнішчэла б, і чалавек абярнуўся б у пыл.
16 Дык, калі ты маеш розун, то слухай гэта і ўважай на голас слова майго.
17 Ці можа ненавіднік суду радзіць каго? і ці можаш вінаваць Магучага-Справядлівага?
18 Ці скажаш каралю: "Веляле", і дабрадзеям: "Нягоднікі"?
19 Ён, Каторы не глядзіць на асобы князёў і ня важа багатага болей чымся беднага, бо ўсі яны — работа рук Ягоных?
20 Якга яны паміраюць; і сярод ночы люд узрушыцца, і прамінуць; і магучага забіраюць бяз рукі.
21 Бо вочы Ягоныя над дарогамі людзіны, і Ён бача ўсі сігні ейныя.
22 Нямаш цемні ані сьценю сьмяротнага, ідзе маглі б схавацца ліхадзеі.
23 Бо Ён ужо не вымагае ад чалавека, каб ішоў на суд із Богам.
24 Ён крыша магучых без прасокі і ставе іншых на іхнае месца.
25 Дык, пазнаючы іх із работаў іхных, Ён вале іх ночы, і яны крышацца.
26 Як нягоднікаў, Ён тнець іх на ачох глядзеньнікаў,
27 Бо яны адступілі ад Яго і ніякіх дарогаў Ягоных не разумелі,
28 Каб прывесьці да Яго крык бедных, і крык убогіх каб Ён учуў.
29 Як Ён сьцішае, хто можа вінаваць? Як схавае від Свой, хто можа абачыць Яго? Ці будзе гэта народ, ці чалавек, — усе адно,
30 Каб двудушнік не караляваў, каб ня сіляць люд.
31 Пэўне маюць казаць Богу: "Я зарабіў, ня буду горшаць.
32 Вонках бачаньня майго Ты ўчы мяне; калі я зрабіў бяспраўе, наперад ня буду рабіць".
33 Ці затым, што Ён ня ўчыніў патвойму, ты гэта ўлегцы маеш, ці ты абіраеш, а ня я? Дык, што ведаеш, кажы.
34 Людзі разумныя скажуць імне, і муж мудры, каторы слухае мяне, скажа:
35 "Ёў бязь веданьня гукае, і словы ягоныя неразумныя".
36 Я зычыў бы, каб выпрабаваны быў Ёў на векі за адказ, як нягодным людзём;
37 Бо ён дадаець да свайго грэху выступ, пляскае рукамі сваімі памеж нас і множа словы свае супроці Бога».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 34 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.