1 І адказаў Ёў СПАДАРУ, і сказаў:
2 «Ведаю, што Ты ўсе можаш, і што не адзяржыцца ў Цябе замер.
3 "Хто гэты, што зацямняе раду бязь веданьня?" — Але, я гукаў і не разумеў, празь лішне дзіўнае імне ня ведаў.
4 Выслухай, і я буду гукаць, буду пытацца ў Цябе, і Ты зьясьні імне.
5 Чутасьцяй вуха чуў я празь Цябе; цяпер жа мае вочы бачаць Цябе.
6 Затым я брыджуся сабою і каюся ў пыле а попеле».
7 І сталася просьле тога, як казаў СПАДАР гэтыя словы Ёву, што сказаў СПАДАР Еліфазу Феманяніну: «Узгарэўся гнеў Мой на цябе а на двух прыяцеляў тваіх за тое, што вы ня гукалі празь Мяне так правільна, як слуга Мой Ёў.
8 Дык цяпер вазьміце сабе сем цялят-бычкоў а сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і абрачыце аброк за сябе; і Ёў, слуга Мой, памоліцца за вас, бо толькі від ягоны я прыйму, каб Я з вамі ня ўчыніў подле вашае дурноты за тое, што вы гукалі празь Мяне ня так правільна, як слуга Мой Ёў».
9 І пайшлі Еліфаз Феманянін а Вілдад Шугянін а Софар Наамацянін, і зрабілі так, як СПАДАР расказаў ім, — і СПАДАР прыняў від Ёва.
10 І зьвярнуў СПАДАР страту Ёву, як ён памаліўся за прыяцеляў сваіх; і даў Ёву СПАДАР удвая болей за тое, што ён меў.
11 Тады прышлі да яго ўсі браты ягоныя а ўсі сёстры ягоныя а ўсі зналыя яго ўперад, і елі зь ім хлеб у доме ягоным, і плакалі па ім, і пацяшалі яго ўзглядам усяе гароты, каторую СПАДАР быў навёўшы на яго, і далі яму кажны па аднэй манэце а па аднэй залатой жуковіне.
12 І дабраславіў Бог апошнія дні Ёвавы болей, чымся пярэднія: у яго было чатырнанцаць тысячаў драбнога статку, шэсьць тысячаў вярблюдоў, тысяча пар валоў і тысяча асьліцаў.
13 І было ў яго сямёх сыноў і тры дачкі.
14 І назваў ён імя першае Еміма, імя другое — Кеца, а імя трэйцяе — Керэнгаппух.
15 І ня было на ўсёй зямлі такіх харошых жанок, як дачкі Ёвавы, і даў ім айцец іхны спадак памеж братоў іхных.
16 Просьле тога Ёў жыў сто сорак год, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыньніх сваіх аж да чацьвертага роду.
17 І памер Ёў у старасьці, насычаны днямі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 42 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.