1 Ці ведаеш ты час, калі родзяць гаравыя козы? Цяленьне ланяў ці назіраў ты?
2 Ці можаш вылічыць месяцы цяжарнасьці? І ці ведаеш пару, калі яны родзяць,
3 Як клякаюць, прыводзячы сваіх патомкаў, і болі іхныя пакідаюць іх?
4 Дужэюць дзеці іхныя, растуць, як збожжа, адыходзяць і не зварачаюцца да іх.
5 Хто паслаў на волю дзікога асла? Хто распутаў хіжага асла,
6 Катораму даў сьцеп на дом, і сялібы яго — салоная зямля?
7 Ён сьмяецца з груду месцкага і крыкаў паганятага ня чуе.
8 Знаходы на горах — паста ягоная, і кажнае зяленіва соча.
9 Ці захоча тур служыць табе й пераначуе ля ясьляў тваіх?
10 Ці прывяжаш яго да баразны паварозам, альбо ці ён будзе скрадзіць даліну за табою?
11 Ці здасіся на яго, бо яго сіла вялікая, і пакінеш яму цяжкую работу сваю?
12 Ці давяраеш яму, што ён зьверне сяўбу тваю і да току твайго зьбярэць?
13 Крылы пявучых птушак весела махаюць, або крыло стравуса а пер’е ягонае.
14 Ен пакідае яечкі свае на зямлі, і на пяску грэе іх,
15 І забываецца, што нага можа расьціснуць іх, і палявы зьвер можа растаптаць іх.
16 Ён зацьвярдзелы да дзяцей сваіх, быццам яны не яго; хоць праца ягоная будзе дармавая, не баіцца адылі;
17 Бо Бог спабыў яго мудрасьці й ня ўзычыў яму кемнасьці.
18 А як да гары ён падыймаецца, тады сьмяецца з каня й коньніка яго.
19 Ці ты даў каню сілу, адзеў шыю яго грываю?
20 Ці можаш ты спудзіць яго, як шаранчу? Харашыня хропу ягонага — жах!
21 Ён капае ў даліне й вяселіцца ў сіле; ён ідзець наўпярэймы зброі.
22 Ён сьмяецца із страху, і не лякаецца, і не адварачаецца ад ляза мяча.
23 Над ім гучыць сагайдак, зіхціць дзіда а пушчальная дзіда.
24 У шуме а шале ён глытае зямлю і ня вера, што ё гук трубы.
25 У часе трубеньня ён іржэць: "Іга-га!" Ён здалеку чуе бітву, гоман вайводцаў і трубеньня.
26 Ці тваёй мудрасьцю ўзьлятае крумкач і распушчае крылы свае на паўдня?
27 Ці на твае словы ўзьнімаецца арол і ўець гняздо свае на вышыні?
28 На скале ён жывець і начуе на рагу скалы а гораду,
29 Стуль выглядае сабе жыр, і далёка бачаць яго вочы.
30 Дзеці ягоныя ссуць кроў, і йдзе забітыя, там ён».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 39 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.