1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Выслухайце ўважліва мову маю, і гэта будзе імне пацехаю ад вас.
3 Стрывайце імне, і я буду гукаць; а просьле тога, як пагукаю, насьміхайся.
4 Ціж да чалавека мова мая? і чаму, чаму не магу быць нецярплівым?
5 Абярніцеся да мяне, і зжахніцеся, і пакладзіце руку на вусны.
6 І як я ўспомню, здрыгаюся, і дрыжыкі бяруць цела мае.
7 Чаму нягодныя жывуць, дажываюць старасьці, дый сіламі моцныя?
8 Насеньне іхнае ўладзілася перад відам іх, і атожылы іх перад ачыма іхнымі.
9 Дамы іхныя бясьпечныя ад страху, і няма дубца Божага на іх.
10 Бугай іхны запладняе бяз страты; карова іхная целіцца і ня ськідае.
11 Як стаду, высылаюць яны бязьлеткі свае, і дзеці іхныя падскокуюць.
12 Падыймаюцца пад бубён а ліру й вяселяцца пад дуду.
13 Праводзяць дні свае ў дабру і якга зыходзяць да гробу.
14 А прымеж тога яны кажуць Богу: "Адыйдзі ад нас; і знацьця дарогаў ня хочам.
15 Што Ўсемагучы, каб мы служылі Яму? і што за карысьць уцякаць да Яго?"
16 Бачыш, ня ў руках іхных дабро іхнае. Рада нягодных далёка ад мяне!
17 Як часта сьветач нягодных гасьне, і прыходзе на іх бяда іхная, што болі Ён выдзяляе ім у гневе Сваім?
18 Яны будуць, як салома перад ветрам і як умецьце, схопленае віхром.
19 Бог хавае бяспраўе іхнае патомкам іхным; адплаці яму самому, і ён будзе ведаць;
20 Пабачаць вочы ягоныя нішчэньне ягонае, і з гневу Ўсемагучага будзе піць;
21 Бо якое ў яго зычаньне да дому свайго просьле сябе, як лік месяцаў ягоных ператнецца?
22 Ці Бога вучыць веданьня, бачачы, што Ён судзе тых, каторыя на вышыні?
23 Гэты памірае ў супоўнай сіле, будучы бясьпечны і ў супакою;
24 Грудзі ягоныя поўныя малака й шпік косьцяў ягоных вагкі.
25 А гэны памірае ў гарчыні душы, не паспытаўшыся дабра.
26 І яны разам будуць ляжаць у пыле, і чарвяк пакрые іх.
27 Вось, я ведаю думкі вашыя, хітрыкі вашыя ўціскаюць мяне.
28 Калі скажаце: "Ідзе дом князёў і йдзе будан, месца быцьця нягодных?"
29 Ціж вы ня пыталіся ў падарожных і знакоў іхных не пазнаіце?
30 Бо на дзень загубы заховуюць нягодніка, на дзень гневу прыведзены.
31 Хто азнайме ў від яму дарогу ягоную і што ён зрабіў, хто адплаце яму?
32 Яго прапушчаюць да грабоў, і на магіле ягонай ставяць варту.
33 Салодкія яму груды даліны, і за ім кажны чалавек валачэцца, а йдучым перад ім няма ліку.
34 Як жа вы пацешыце мяне пустым? У вадказах вашых застаецца мана».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 21 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.