1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Праўда! ведаю, што так; але як аправіцца чалавек перад Богам?
3 Калі захоча сьперачацца зь Ім, то не адкажа яму на ні воднае з тысяча.
4 Мудры сэрцам і магучы сілаю; хто ўперся супроці Яго і мае дасьпех?
5 Ён перасувае горы, і не пазнаюць, як Ён пераверне іх у гневе Сваім;
6 Ссувае зямлю зь месца яе, і стаўпы яе дрыжаць;
7 Скажа сонцу, — і ня ўзыйдзе, і на гвезды наложа пячаць.
8 Ён адзін расьцягуе нябёсы й ходзе па вышынях мора;
9 Учыніў Воз, Касцы а Сітцо а пакоі паўдня;
10 Чыне вялікае, няскумальнае а чудоснае бязь ліку!
11 Вось, Ён пройдзе перад імною, і я не абачу Яго; мінець, і не зацемлю Яго.
12 Вось, забірае, і хто забароне Яму? хто скажа Яму: "Што Ты робіш?"
13 Бог не адхінець гневу Свайго; пад Ім угбаюцца памачнікі Рагаба.
14 І пагатове ці магу я адказаць Яму і выбіраць словы перад Ім?
15 Хоць бы й мая праўда была, але ня буду адказаваць, але буду маліць Судзьдзю свайго.
16 Калі б я гукаў, і Ён адказаў імне, я не паверыў бы, што Ён прыслухаўся да голасу майго,
17 Бо Ён у буры мяжджуле мяне і множа раны мае бяз прычыны,
18 Не даець імне аддыхнуць, але сыце мяне гарчынёй.
19 Калі ходзе празь сілу, Ён магучы; калі справа справядлівасьці, хто пасьветча імне?
20 Калі я праўлюся, то вусны мае мяне вінуюць; беззаганны я, Ён давядзець, што я крывы;
21 Беззаганны я; я ня знаю душы свае, брыджуся жыцьцём сваім.
22 Адно яно; затым я сказаў: беззаганнага й нягоднага губе Ён.
23 Як розка прыносе ўраз сьмерць, Ён із трудненьня нявіннага сьмяецца.
24 Зямля аддана ў рукі нягодных; віды судзьдзяў яе Ён крые. Калі ня Ён, дык хто ж?
25 І дні мае шыбшыя за ганца, — бягуць, ня бачаць дабра;
26 Мінаюць, як караблі з трысьціны, як арол падаючы на жыр.
27 Калі сказаць імне: "Забудуся жальбы свае, пакіну хмарны выгляд свой і ўмацуюся";
28 То баюся ўсіх смуткаў сваіх, бо я ведаю, што Ты не аправіш мяне.
29 Я буду прызнаны за віннага, дык чаму я марне гарапашнічаў?
30 Хоць бы я абмыўса сьнежнаю вадою і ачысьціў мылам рукі свае,
31 То й тады Ты занурыш мяне ў яму, і збрыдзяць мяне адзецьці мае;
32 Бо Ён ня людзіна, як я, каб адказаць яму, увыйсьці разам на суд.
33 Няма меж нас пасярэдніка, што палажыў бы руку сваю на абодвых нас.
34 Хай аддале Ён ад мяне розку Сваю, і страх Ягоны хай не палохае мяне;
35 І тады я буду гукаць і не зьлякаюся Яго, бо я не такі сам у сабе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.