1 Ці не ваяваньне мужу на зямлі, і ці ня дні ягоныя, як дні найміта?
2 Як слуга жадае сьценя, і як найміт жджэць платы свае;
3 Так спалі імне месяцы марныя, і ночы немарасныя выдзелены імне.
4 Як кладуся, то кажу: "Калі ўстану?" а вечар памераны, і я перасычаюся варочаньнямі да золку.
5 Цела мае адзета чэрвямі а брудам пылу, скура мая трэскаецца й стала агіднаю.
6 Дні мае баржджэйшыя за чаўнок, і канчаюцца без надзеі.
7 Успомні, што жыцьцё мае — вецер, што вока мае ня зьвернецца бачыць добрае;
8 Не абача мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, — і няма мяне.
9 Чэзьне булак і адходзе; так тый, што зыходзе да шэолю, ня ўзыходзе,
10 Ня зьвернецца болей да дому свайго, і не пазнае ўжо яго месца ягонае.
11 Ня буду ж я гамаваць вуснаў сваіх; буду гукаць у ўціску духа свайго; буду жаліцца ў гарчыні душы свае.
12 Ціж я мора альбо морскае дзіўства, што Ты пастанавіў над імною варту?
13 Калі скажу: "Пацеша мяне пасьцеля мая, панясець ложак мой нараканьне мае";
14 Ты страшыш мяне снамі й відзенямі палохаеш мяне;
15 Дык душа мая выбірае валей душэньне а сьмерць касьцём маім.
16 Агідла імне. Ня вечна ж жыць імне. Адступі ад мяне, бо дні мае марнасьць.
17 Што такое чалавек, што Ты гэтулькі вывышаеш яго й зварачаеш на яго сэрца Свае,
18 Давядаешся да яго кажнае раніцы, кажную часіну прабуеш яго?
19 Пакуль Ты не адвернешся ад мяне, не пакінеш мяне, пакуль не праглыну сьліны свае?
20 Я ізграшыў, то што я зраблю Табе, Вартаўніча людзкі? нашто Ты пастанавіў мяне мэтаю Сабе, так што я стаў самому сабе вялічны?
21 І чаму б не забраць выступу майго й ня зьняць ізь мяне бяспраўя майго? бо, вось, я лягу ў пыл, і Ты будзеш золкам глядзець мяне, але ня будзе мяне».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.