1 Гукай; ці ёсьць адказуючы табе? і да каго ізь сьвятых ты зьвернешся?
2 Пэўне злосьць забівае дурнога, і завідасьць губе няцямлівага.
3 Я бачыў дурнога, што пусьціў карэньне, і неўспадзеўкі пракляў гасподу ягоную.
4 Далёкія сынове ягоныя ад спасеньня, і зьбітыя ў браме, і няма ратуючага.
5 Жніво ягонае галодны зьядае, і зь церня выбірае яго, і ўсьмяглы жадае багацьця ягонага;
6 Бо ня з пылу выходзе бяспраўе, і не ізь зямлі пушчае пагоны мука;
7 Бо чалавек родзіцца на муку, як іскры, ляцець у выш.
8 А я зьвярнуўся б да Бога, і Богу аддаў бы справу сваю,
9 Каторы чыне рэчы вялікія, няўскуманыя, чудоўныя бязь ліку;
10 Даець дождж на відзеньне зямлі, і пасылае воды на відзеньне палёў;
11 Станове на вышыню тых, што нізка, і гаротных падымае да спасеньня.
12 Ён разбурае думкі хітрых, так што рукі іхныя не выпаўняюць прадпрыемства.
13 Ён лове мудрых у іх собскай хітрыні і рады самадыйнікаў чыне пустымі:
14 Удзень сустракаюць цемнь і, бы ночы, ходзяць вошчупкам серадня.
15 Ён выбаўляе ад мяча, ад вуснаў іхных і беднага — ад рукі дужога.
16 І бывае беднаму надзея, і несправядлівасьць зачыняе вусны свае.
17 Вось, шчасьлівы чалавек, каторага зыра Бог; затым караньням Усемагучага ня грэбуй;
18 Бо Ён ране, Ён і завязуе; Ён б’ець, ягоныя ж рукі й лечаць.
19 Із шасьцёх бедаў Ён вывальне цябе, у сёмай не даткнецца да цябе ліха.
20 У галадоў выбаве цябе ад сьмерці й на вайне ад рукі мяча.
21 Ад пугі языка ты схаваешся і не зьлякаешся спустошаньня, як яно прыйдзе.
22 Із спустошаньня а з галадові пасьмяешся і зьвяроў земных не зьлякаешся;
23 Бо з каменьням палявым змова ў цябе, і зьвяры палявыя ў згодзе з табою.
24 І даведаешся, што будан твой у бясьпечнасьці, і перагледзіш сялібу сваю, і не абмылішся.
25 І даведаешся, што шмат насеньня твайго, і патомкаў тваіх, як травы земнае.
26 Зыйдзеш да гробу ў глыбокай старасьці, як зыходзе стог збожжа ўпару.
27 Во гэта мы скумалі; гэта так; паслухай гэтага і ведай сабе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.