1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Пакуль будзеце немарасьціць душу маю і крышыць мяне словамі?
3 Вось, дзесяць разоў вы высьміялі й не сароміцеся, чураецеся мяне.
4 І нават калі я запраўды абмыліўся, абмыла мая з імною застаецца.
5 Калі ж запраўды вы вяльмуецеся каля мяне і ўпікаеце імне маёю ганьбаю,
6 То ведайце, што Бог скрывіў мяне й абклаў мяне Сваёй сецьцю.
7 Вось, я крычу: «Ґвалт!» і не адказуюць; галашу, няма суду.
8 Ён загарадзіў імне гасьцінец, і не магу прайсьці, і на сьцежкі мае паклаў цемнь.
9 Славу маю сьцягнуў зь мяне й вянок зьняў з галавы мае.
10 Навокал спустошыў мяне, і я адыходжу; і, як дзерва, Ён вырваў надзею маю.
11 Запалаў на мяне гневам Сваім, і ўважае мяне памеж варагоў Сваіх.
12 Разам прышлі вяткі Ягоныя, яны праклалі дарогі свае супроці мяне й разьлягліся табарам навокал будану майго.
13 Братоў маіх Ён аддаліў ад мяне, і знаючыя мяне ўсяляк чураюцца мяне.
14 Узьдзержуюцца ад мяне блізкія мае, і знаёмыя мае забыліся мяне.
15 Жывучыя ў доме маім і служэбкі мае маюць мяне за чужніка; я стаў чужніком у вачох іх.
16 Гукаю слугу свайго, і ён не адгукаецца; вуснамі сваімі я маю маліць яго.
17 Дыханьня майго чураецца жонка мая і ўздыханьня дзяцей улоньня майго.
18 Нават дзеці грэбуюць імною; падыймаюся, і яны гукаюць супроці мяне.
19 Брыдзяцца імною ўсі людзі даверу майго; і тыя, каторых я любіў, зьвярнуліся супроці мяне.
20 Косьці мае прыліплі да скуры мае а цела майго, і я ўратаваўся адно із скураю каля зубоў сваіх.
21 Зьмілуйцеся над імною, зьмілуйцеся над імною вы, прыяцелі мае, бо рука Божая даткнулася да мяне.
22 Чаму вы перасьлядуеце мяне, як Бог? І целам маім ня можаце насыціцца?
23 О, каб мовы мае былі запісаны! каб яны былі нарысаваны ў кнізе!
24 Пяром зялезным а волавам на векі ў скале яны былі высечаны!
25 Але я ведаю, што Адкупіцель мой жывець, і наапошку Ён стане на пыле;
26 Просьле тога, як гэта скура мая зьнішчыцца, у целе сваім я буду мець відзень Бога;
27 Я абачу Яго сам, і мае вочы абачаць, а ня чужыя. Нутр мой нішчыцца ў вулоньню маім.
28 Вам належыла б сказаць: "Нашто мы перасьлядуем яго?" Бо карэнь ліха знойдзены ў імне.
29 Бойцеся мяча, бо меч ё помсьнік няпраўды, і ведайце, што ё суд».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 19 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.