1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Як ты памог нясілу, як выбавіў плячо нямоцнага!
3 Як ты парадзіў нямудраму і мудрых падумкаў шмат азнайміў!
4 Каму ты азнайміў гэтыя словы, і чый дых выходзіў зь Цябе?
5 Рэфаімы дрыжаць пад водамі і жывучыя ў іх.
6 Аголены шэоль перад Ім, і ня мае закрыцьця загуба.
7 Ён расьцягнуў поўнач над пусьцінёю, павесіў зямлю на нічым.
8 Ён зьвязуе воды ў булакох Сваіх, і булак ня ськепіцца пад імі.
9 Ён дзяржыць відзеньне пасаду, расьцягнуў над ім булак Свой.
10 Рысу правёў над зьверхам вады аж да граніцаў сьвятла зь цемняю.
11 Стаўпы нябёс дрыжаць а жахаюцца ад вайцяньня Ягонага.
12 Сілаю Сваёй сьцішыў мора і розумам Сваім паразіў Рагаба.
13 Ветрам Ягоным нябёсы прыбраны; рука Ягоная схармавала ўцякаючага гада.
14 Вось, гэта часьці дарогаў Ягоных; і як мала мы чулі празь Яго! А гром магутнасьці Ягонае хто можа ўцяміць?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 26 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.