1 І адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
2 «Ці будзе мудры адказаваць шувейным веданьням і паўніць сябе ўсходнім ветрам,
3 Правіцца словамі негадзячымі й мовамі чыста бескарыснымі?
4 Але ты разбурыў страх і меншыш гутарку перад Богам,
5 Бо вусны твае ведаюць бяспраўе твае, і ты абраў язык хітрых.
6 Вінуе цябе рот твой, а ня я; твае вусны сьветчаць супроці цябе.
7 Ці ты першым чалавекам нарадзіўся і ўперад за ўзгоркі створаны?
8 Ці чуў ты раду Божую, і меншыш мудрасьць да самога сябе?
9 Што ведаеш ты, чаго б мы ня ведалі? цяміш ты, чаго ня было б і ў нас?
10 І перастарак ё меж нас, днямі пераходзячы айца твайго.
11 Ціж мала табе пацехі Божае й кунежнага слова з табою?
12 Чаму нясець цябе сэрца твае, і чаму вочы твае міргаюць?
13 Бо зварачаецца дух твой да Бога, а з вуснаў тваіх выходзяць такія словы?
14 Што такое чалавек, каб ён мог быць чысты, і каб быў сдравядлівы тый, што радзіўся із жонкі?
15 Вось, сьвятым Сваім Ён не давярае, і нябёсы нячыстыя ў ваччу Ягоным,
16 Як балей агідны а папсаваны чалавек, што п’ець бяспраўе, як ваду!
17 Я пакажу табе, слухай мяне; і гэта відзень мая, я раскажу,
18 Што мудрыя азнаймілі і не ўтаілі гэтага ад бацькоў сваіх,
19 Каторым адным аддана была зямля, і сярод каторых чужы не хадзіў.
20 Усі дні свае нягоднік мучае сябе, і лік год схаваны ад тырана;
21 Гук жахаў у вушшу ў яго; за дабрабыту прыйдзе на яго глабаньнік.
22 Ён ня вера, што зьвернецца зь цемры; спадзяецца на сябе мяча.
23 Ён цягаецца хлеба, кажучы: "Ідзе ён?" ведае, што дзень цемні гатовы на руках у яго.
24 Палохаюць яго цяснота а ўціск; яны перамагаюць яго, як кароль, што прыгатаваўся да бітвы,
25 Бо ён выцягнуў руку сваю супроці Бога і сіліў сябе супроці Ўсемагучага,
26 Бег да яго з гордай шыяю, з таўстымі бакамі шчытоў сваіх;
27 Бо ён пакрыў відзеньне свае тукам сваім і аблажыў таўстым тукам лядзьве свае.
28 І селіцца ён у местах разбураных, у дамох, у каторых ня жывуць, што прыгатаваныя на кучу друзу.
29 Ня будзе ён багаты, ані маемасьць ягоная ня будзе трывалкая, і не ўкарэніцца ў зямлі іхная маемасьць.
30 Не ўцячэць ён ад цемні; атожылы ягоныя высуша полымя, і будзе аддалены дзьмухненьням вуснаў Ягоных.
31 Хай не давярае пусьціні заблудны, бо пусьціня будзе платаю яму.
32 Без пары ён скончыцца, і гольле ягонае ня будзе зелянець.
33 Ськіне ён, як вінная розка недасьпелую ягаду сваю і, як аліўка, страсянець квет свой;
34 Бо таварыства падлыжнікаў — адзінота, і цяпло пажарэць буданы лапаньнікаў.
35 Яны зачнуць крыўды, і родзяць ліха, і ўлоньне іхнае прыгатуе хітрыню».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.