1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Яшчэ й цяпер гаркая мова мая, цяжкая рука мая за стогны мае.
3 О, калі б я ведаў і знайшоў Яго, я мог бы падысьці да пасаду Ягонага!
4 Я палажыў бы суд свой перад ім і вусны свае напоўніў бы довадамі.
5 Я даведаўся б словы, што Ён адкажа імне, і ўцяміў бы, што Ён скажа імне.
6 Нягож у вялікасьці сілы Свае Ён будзе сьперачацца з імною? Не, Ён меў бы бачнасьць на мяне.
7 Там пасьцівы разважаў бы зь Ім, і я ўцёк бы ад Судзьдзі свайго на векі.
8 А вось, я йду наперад, і няма Яго, назад — і ня цемлю Яго;
9 Шукаю налева ў дзеяньнях Яго і ня бачу відзені Ягонае; павярнуся направа, але ня бачу Яго.
10 Але Ён знае дарогу, што пры імне; калі б Ён спрабаваў мяне, я выйду, як золата.
11 Нага мая цьверда дзяржалася сьцежкі Ягонай; дарогі Ягонае я дзяржаўся і не адхінаўся.
12 Ад расказаньня вуснаў Ягоных я не адступаў; над уставу сваю я хаваў словы вуснаў Ягоных.
13 Але Ён пры адным стаіць; і хто адхінець Яго? І чаго душа Ягоная жадае, тое Ён чыне.
14 Але, Ён споўне прызначанае імне, і падобнага да гэтага шмат у Яго.
15 Затым дрыжу перад відам Ягоным; думаю й лякаюся Яго.
16 Бог скволіў сэрца мае, і Ўсемагучы напалохаў мяне;
17 Бо я не адцяты ад цемні, і перад імною Ён не закрыў густое цемры.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 23 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.