1 І адказаў Софар Наамацянін, і сказаў:
2 «Затым думкі мае сіляць мяне адказаць, бо пасьпех мой у імне.
3 Упікі, мяне ганьбячыя, я чую, і дух розуму майго адказуе імне.
4 Ці ня ведаеш ты, што ад веку, адгэнуль, як чалавек быў памешчаны на зямлі,
5 Што весялосьць нягодных малачасная, і радасьць лісьлівых на часіну?
6 Хоць бы ўзышла да неба вялікасьць ягоная, і галава ягоная датыкалася да булакоў;
7 Як кал ягоны, на векі гіне ён; тыя, што бачылі яго, скажуць: "Ідзе ён?"
8 Як сон, паляціць, і ня знойдуць яго; і, як ночная здань, будзе хістацца.
9 Вока, што бачыла яго, наперад не абача яго; і ўжо ня ўгледзе яго месца ягонае.
10 Сыны ягоныя будуць шукаць зычлівасьці ўбогіх, і рукі ягоныя зьвернуць маемасьць ягоную.
11 Косьці ягоныя напоўнены маладосьцю ягонаю, і зь ім лягуць яны ў пыл.
12 Хоць нягоднасьць салодкая ў роце ягоным, хоць ён хавае яе пад языком сваім,
13 Хоць ён жалее яе, і не пакідае яе, і дзяржыць яе ля паднябеньня свайго;
14 Ежа ягоная, адылі, зьменіцца ў нутру ягоным, яна жоўць найатрутнейшых гадаў у ім.
15 Ён глытае багацьце, і вырывае яго: Бог выганяе яго із жывата ягонага.
16 Ён сьсець атруту найатрутнейшых гадаў; заб’ець яго язык гадавы.
17 Ня бачыць яму ручаёў, рэкаў, мёдам а маслам цякучых!
18 Прыдбанае працаю зьверне і не праглынець; подле меньня ягонага мена ягоная, а ён не пацешыцца;
19 Бо ён уціскаў, пакідаў бедных; глабаў дамы, а не станавіў;
20 Ня знаў супакою ў жываце сваім; і ў жаданьню сваім не жалеў нічога.
21 Нічога не засталося ад яды ягонае; за тое дабрабыт ягоны ня будзе трывалкі.
22 У паўніні дастатку ён будзе ў цясноце; кажная стамаваная рука прыйдзе на яго.
23 Каб напоўніць жывот ягоны, Бог пашлець палкі гнеў свой на яго, ды дасьць дождж на яго ў часе яды ягонае.
24 Калі ўцячэць ён ад зброі зялезнае, — пратнець яго лук мядзяны;
25 Выцягне, — і ён выйдзе зь цела, зіхцячае із жоўці ягонае выйдзе; жахі нойдуць на яго!
26 Усе цемнае схавана ў сховах ягоных; будзе жэрці яго цяпло, не разьдзьмуханае; ліха засталаму ў будане ягоным.
27 Неба адкрые бяспраўе ягонае, і зямля паўстане супроці яго.
28 Маемасьць дому ягонага шчэзьне, расплывецца ў дзень гневу Ягонага.
29 Гэта дзель ад Бога нягоднаму чалавеку, спадак прызвачаны яму Богам».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 20 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.