1 І ўзноў рабіў Ёў свае адумысловае прыраўнаньне, і сказаў:
2 «Жыў Бог, што адвярнуў суд мой, і Ўсемагучы, што зьнемарасьціў душу маю,
3 Што, пакуль яшчэ дых мой у імне, і дух Божы ў ноздрах маіх,
4 Ня будуць гукаць вусны мае несправядлівасьці, і язык мой ня выдумае маны!
5 Далёка я ад тога, каб прызнаць вас за справядлівых; пакуль не сканаю, не адракуся ад беззаганнасьці свае.
6 Моцна дзяржаў я справядлівасьць сваю і ня скволю яе; ня ўпікнець імне сэрца мае ўсі дні мае.
7 Хай непрыяцель мой будзе, як нягоднік, і паўстаючы на мяне, як несправядлівы;
8 Бо што за надзея падлыжніку, як будзе ён адцяты, як Бог возьме душу ягоную?
9 Ці галашэньне ягонае пачуе Бог, як прыйдзе на яго бяда?
10 Ці будзе мець пацеху ў Усемагучым? ці будзе гукаць Бога ў кажным часе?
11 Наўчу вас, што ў руццэ Божай; што ў Усемагучага, не схаваю.
12 Вось, усі вы сузіралі самы; дык нашто вам марнасьцяй марнавацца?
13 Гэта дзель нягодніку ад БОГА, і спадак, што ўцісканьнікі ад Усемагучага возьмуць.
14 Калі памножацца сыны ягоныя, то пад меч; і патомкі ягоныя не насыцяцца хлебам.
15 Засталых па ім сьмерць зьвядзець да гробу, і ўдовы іх ня будуць плакаць.
16 Хоць ён назьбірае срэбра, як пылу, і на спраўляе адзецьця, як гліны;
17 Дык ён наспраўляе, але адзявацца будзе справядлівы, і срэбра падзеле нявінны.
18 Як павучыньне, дом, што ён станове, як буда, якую вартаўнік робе.
19 Кладзецца спаць багатыром, а гэткім ня ўстане; адчыне вочы, і ён ужо ня тый.
20 Як воды, стрэнуць яго жахі; ночы ўхопе яго віхор.
21 Падыйме яго вецер усходні, і ён пойдзе, і зь месца ягонага абура яго.
22 Пусьце на яго, і не пажалее; ад рукі Ягонае ён уцякае стрым галаву.
23 Плясьне сваімі рукамі па ім, і засьвішча па ім зь месца свайго!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 27 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.