1 Абрыдала душы маёй жыцьцё мае; аддамся нараканьню свайму; буду гукаць у немарасьці душы свае.
2 Скажу Богу: ня вінуй мяне; азнаймі імне, чаму Ты з імною ходаешся?
3 І здаецца добрым Табе ўціскаць, грэбаваць гарапашнасьцю рук Сваіх і на радзе нягодных зьзяць?
4 Ціж у Цябе цялесныя вочы, і Ты глядзіш, як глядзіць чалавек?
5 Ці дні Твае, як дні чалавека, альбо гады Твае, як дні мужа,
6 Што Ты шукаеш бяспраўя майго і сочыш грэх мой,
7 Дарма што ведаеш, што я ня вінны, і што няма каму выбавіць мяне ад рукі Твае?
8 Рукі Твае хармавалі мяне і ўчынілі ўсяго мяне навокал, — і Ты губіш мяне?
9 Успомні ж, што Ты, як гліну, вырабіў мяне, і ў пыл абарачаеш мяне?
10 Ці ня Ты выліў мяне, як малако, і, як твораг, згусьціў мяне?
11 Скураю а целам апрануў мяне, косьцьмі а жыламі ўмацаваў мяне;
12 Жыцьцё й міласэрдзе ўчыніў з імною, і апека Твая крыла дух мой.
13 Але й тое схаваў Ты ў сэрцу Сваім, — ведаю, што гэта было ў Цябе, —
14 Што, калі я ізграшыў, і Ты крыеш мяне, але зь бяспраўя майго не аправіш мяне.
15 Калі я нягодны, бяда імне! калі я справядлівы, я не магу ўзьняць галавы свае, бо я чыста зганьбены; і глянь на гароту маю.
16 І калі я падыймаюся, Ты жанешся, як леў, за імною і ўзноў зумяваеш мяне.
17 Аднаўляеш сьветкі Свае супроці мяне, і павялічаеш гнеў Свой на мяне, адмены войска супроці мяне.
18 І нашто Ты вывеў мяне зь дзетніцы? хай бы я сканаў, і вока ня бачыла мяне;
19 І хай бы я быў, як нябылы, з улоньня да гробу перанесены!
20 Ці не малыя дні мае? Пакінь, адступі ад мяне, каб я троху пасіліўся,
21 Пакуль не адыйду, — і ўжо не зьвярнуся, — да краю цемрадзі й смяротнага сьценю,
22 Краю цемрадзі, падобнага да цемні сьмяротнага сьценю, ідзе няма парадкаў і йдзе асьвячэньне, як глыбокая цемнь».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.