1 Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
2 Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш?
3 Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
4 Ці ж і Ты маеш вочы цялесныя або, як чалавек бачыць, так і Ты будзеш бачыць?
5 Ці ж Твае дні, як дні чалавечыя, і гады Твае, як тэрмін чалавека,
6 што Ты шукаеш несправядлівасць маю і выведваеш грахі мае,
7 хоць Ты ведаеш, што я нічога бязбожнага не зрабіў, ды няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог вырваць?
8 Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне ўсяго цалкам, і так раптоўна Ты губіш мяне?
9 Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно?
10 Ці Ты не выдаіў мяне, як малако, ды, як сыр, не зляпіў мяне?
11 У скуру і цела Ты апрануў мяне, умацаваў мяне касцямі і жыламі;
12 абдарыў Ты мяне жыццём і любоўю, і наведванне Тваё сцерагло дух мой.
13 Хоць хаваеш Ты гэта ў сэрцы Сваім, аднак ведаю я, што гэта было ў душы Тваёй.
14 Ты сочыш за мною, калі я зграшыў, і не паказваешся, каб я быў чысты ад правіннасці маёй.
15 Гора мне, калі я буду бязбожным, але хоць бы і быў справядлівы, дык і тады не падыму галавы, накормлены пакутамі і няшчасцем.
16 Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
17 Ты ставіш сведкаў Сваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць ваяваць са мною.
18 Навошта вывеў Ты мяне з улоння? Няхай бы я прапаў, каб вока не бачыла мяне!
19 Хай бы я быццам не быў, з улоння пайшоўшы ў магілу.
20 Ці ж нешматлікасць дзён маіх не скончыцца хутка? Адпусці ж мяне, каб троху суцішылася пакута мая,
21 перш чым я пайду ды не вярнуся ў зямлю цемры і засені смерці,
22 у зямлю змроку і цемры [смяротнай], дзе засень смерці і ніякага ладу, але дзе вечны жах пасяліўся”».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.